Аб гэтым 27 жніўня на прэс-канферэнцыі паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Сінкавец.
"Сцэнічных пляцовак шмат. Практычна будзе задзейнічаны ўвесь Быхаў. У час распрацоўкі канцэпцыі свята мы хацелі ўлічыць інтарэсы людзей розных узростаў. Думаю, у нас атрымалася", - адзначыў Анатоль Сінкавец.
Культурна-тэматычная праграма пройдзе на цэнтральнай канцэртнай і адкрытай пляцоўках горада. Усе мерапрыемствы будуць прысвечаны духоўнай спадчыне беларусаў. Госці свята 31 жніўня - 1 верасня ўбачаць канцэртныя праграмы з удзелам аўтараў-выканаўцаў, паэтаў, аматарскіх аб`яднанняў устаноў культуры. Адбудуцца вернісажы мастакоў, тэматычныя выстаўкі бібліятэк, творчыя прэзентацыі выданняў. Пройдуць канцэрты з удзелам салістаў Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі, артыстаў абласной філармоніі, эстрадных выканаўцаў. Адбудзецца творчая сустрэча з рэжысёрска-пастановачнай групай беларускага фільма "Сляды апосталаў".
З нагоды свята ў Быхаве ўвекавечаць памяць аб вядомым ураджэнцы Быхаўскага раёна, публіцысце, паэце, пісьменніку, заслужаным дзеячы культуры Беларусі Барысе Стральцове, які лічыцца адным з заснавальнікаў тэорыі сучаснай айчыннай журналістыкі. Імя майстра беларускага нарыса будзе прысвоена Быхаўскай раённай бібліятэцы, а на будынку раённага цэнтра культуры ўстановяць памятную дошку з яго барэльефам.
Адметнасцю юбілейных святкаванняў стане адкрыццё манументальна-скульптурнай кампазіцыі "Баркулабаўскі летапіс". У аснову кампазіцыі пакладзены знакавыя элементы з гісторыі духоўнага і культурнага жыцця Быхаўскага краю: унікальны помнік беларускага пісьменства Баркулабаўскі летапіс, а таксама абраз Божай Маці Баркалабаўскай.
Усяго на падрыхтоўку да юбілейнага Дня беларускага пісьменства з бюджэту выдзелена амаль Br200 млрд. На добраўпарадкаванне горада таксама накіраваны фінансавыя сродкі прадпрыемстваў і арганізацый. Унеслі свой уклад (больш як Br1 млрд.) і жыхары райцэнтра, якія прынялі ўдзел у суботніках.
Дзень беларускага пісьменства - нацыянальнае свята, якое адзначаецца з 1994 года і праводзіцца з мэтай прапаганды лепшых традыцый нацыянальнай культуры, друкаванага слова, духоўнасці беларускага народа. Сталіцамі фестывалю за дваццацігадовую гісторыю станавіліся 17 гарадоў. Сярод іх Полацк, Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы, Глыбокае.
27 жніўня 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/748/22977
Текущая дата: 16.11.2024