Белорусский портал в Казахстане

На шостым фестывалі новага этна "Вольнае паветра" выступілі музыканты з Германіі, Расіі, Бураціі, Курдыстана і Беларусі



24 жніўня на хутары Шаблі ў шосты раз адбыўся міжнародны фестываль новага этна "Вольнае паветра".

На дзвюх сцэнах фестывалю пад адкрытым небам выступілі выканаўцы з Германіі, Расіі, Бураціі, Курдыстана і Беларусі.

Па добрай традыцыі, партнёрам фестывалю выступіў Інстытут імя Гётэ ў Мінску, а хэдлайнерам сёлета стаў нямецкі гурт Feindrehstar.

Акрамя таго, перад гасцямі выступілі: расійскі калектыў Theodor Bastard, гурт Namgar з Бураціі, легендарны беларуска-нямецкі калектыў KRIWI на чале з выдатнай фронтвумен Веранікай Кругловай, праект "Вольскі і Аракелян". Прыемным сюрпрызам стала выступленне ўнікальнага беларуска-курдыстанскага праекта Масуда Талебані Awindar, у чыёй музыцы спалучаюцца курдскія, персідскія, беларускія народна-песенныя традыцыі.

Маладую хвалю этна-музыкі на фестывалі прадставіў гурт Re1ikt, які эксперыментуе з народнымі песнямі і актуальнымі кірункамі рок-музыкі.

Падчас фестывалю ў чарговы раз прайшоў адкрыты турнір Шаблі па кіданні каровіных кізякоў. Госці маглі праехаць на 200-метровым тралеі, наведаць традыцыйны кірмаш, розныя забаўляльныя тэматычныя зоны і набыць сувеніры ручной працы.

БелаПАН, 25 жніўня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/749/22936
Текущая дата: 16.11.2024