Такую думку 21 жніўня журналістам выказаў намеснік старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, старшыня арганізацыйнага камітэта XV Міжнароднага з`езда славістаў Уладзімір Гусакоў.
"З`езд славістаў - гэта не толькі знакавая падзея для Беларусі, якая ў гэтым годзе яго прымае, але і для ўсіх краін славянскага свету. У нашай рэспубліцы старанна рыхтаваліся да гэтай падзеі. Славянская культура ў нашай краіне знаходзіцца на вельмі высокім ўзроўні, і дэлегаты з`езда змогуць пераканацца ў гэтым, азнаёміўшыся з нашай багатай гістарычнай культурай, вялікай культурнай спадчынай, якую мы беражліва захоўваем і развіваем. У нас ёсць што прадставіць увазе нашым калегам", - сказаў Уладзімір Гусакоў.
Паводле слоў вучонага, правядзенне з`езда славістаў у Беларусі можна расцэньваць як прызнанне ўзроўню развіцця беларускай нацыянальнай славістыкі, ролі беларускай мовы і літаратуры ў агульнай славянскай культуры. "Вельмі прыемна адзначыць, што беларускія вучоныя-гуманітарыі ўносяць важны ўклад у станаўленне і развіццё сусветнай і фарміраванне нацыянальнай славістыкі", - адзначыў Уладзімір Гусакоў.
XV Міжнародны з`езд славістаў праходзіць у Беларусі з 20 па 27 жніўня. У яго рабоце прымаюць удзел больш як 600 вучоных з 35 краін - Аўстрыі, Аўстраліі, Бельгіі, Беларусі, Балгарыі, Германіі, Ізраіля, Італіі, Іспаніі, Канады, Літвы, Расіі, Францыі, Швейцарыі, Японіі і інш.
Сёння ў канцэртнай зале "Мінск" адбылося афіцыйнае адкрыццё з`езда. Асноўная навуковая праграма пройдзе ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце з 22 па 26 жніўня. Яна ўключае пленарныя і секцыйныя даклады, круглыя сталы, пасяджэнні спецыяльных камісій, акрэдытаваных пры Міжнародным камітэце славістаў.
Таксама ў час з`езда ў лінгвістычным універсітэце будзе працаваць выстаўка славістычнай літаратуры, выдадзенай за апошнія пяць гадоў у розных краінах. Яе афіцыйнае адкрыццё запланавана на 22 жніўня.
Як самастойны навуковы напрамак славістыка ўзнікла ў канцы XVIII - пачатку XIX стагоддзяў на базе параўнальна-гістарычнага мовазнаўства. Сучасная славістыка аб`ядноўвае цэлы комплекс гуманітарных навук, якія вывучаюць мовы, матэрыяльную і духоўную культуру, паходжанне, гісторыю, фальклор і літаратуру старажытных і сучасных славян.
Міжнародныя з`езды славістаў - буйныя навуковыя форумы, прысвечаныя праблемам развіцця славянскіх моў, літаратур, культур у іх узаемадзеянні. Форум праводзіцца з 1929 года кожныя пяць гадоў у славянскіх краінах.
21 жніўня 2013, Мінск
Хрысціна Рашанок - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/750/22851
Текущая дата: 16.11.2024