Адзіная ў Магілёве беларускамоўная вучаніца Ялінка Салаўёва сёлета, як і ў папярэднія тры гады, у клясе будзе адна.
Бацькі намагаюцца знайсьці дачцэ аднаклясьнікаў, аднак ахвочых вучыцца па-беларуску ў чатырохсоттысячным горадзе пакуль не знаходзіцца.
Сёлета Ялінка Салаўёва пойдзе ў чацьвёртую клясу. Першага верасьня ёй уручаць дыплёмы за перамогі на алімпіядах па матэматыцы, расейскай ды беларускай мовах, а таксама па прадмеце «Чалавек і сьвет». Бацькі ж мантажуюць відэаролік з зваротам да магілёўцаў, якія, магчыма, хочуць аддаць дзяцей у клясу зь беларускай мовай навучаньня, але пакуль ніяк не наважацца. Відэаролік зьбіраюцца растыражаваць у сацыяльных сетках інтэрнэту:
«У чацьвёртай клясе мы ня маем ніякіх ілюзіяў, што прыйдуць людзі, але ж у пятую, калі пойдзе гаворка, што гэта сярэдняя адукацыя і патрэбныя будуць розныя настаўнікі, то тады, можа, пара чалавек захочуць, каб іхныя дзеткі вывучалі той ці іншы прадмет больш паглыблена. Будзе больш магчымасьцяў, бо менш дзяцей. Мы вырашылі не ісьці ў гарадзкі аддзел адукацыі, бо гэта як ілбом аб сьцяну. Людзі самі павінны зрабіць свой выбар. Мы ж хочам паказаць перавагі», — кажа маці вучаніцы Надзея Салаўёва.
Сытуацыю зь беларускамоўным школьніцтвам у Магілёве Надзея Салаўёва называе крытычнай. Найцяжэйшая задача, лічыць яна, — зьмяніць стаўленьне бацькоў да беларускай мовы і навучаньня на ёй:
«Калі пытаемся ў бацькоў, то яны адказваюць, што яны хочуць добрай долі для дзяцей, але чамусьці думаюць, што беларуская кляса гэтай долі ім ня дасьць. Як мой досьвед камунікацыяў зь людзьмі, то да беларускага школьніцтва ніхто адмоўна ня ставіцца, але калі я задаю пытаньне, ці аддалі б вы сваё дзіця ў беларускую клясу, то — не. Чаму? Няма працягу. Няма ўнівэрсытэтаў, вышэйшай адукацыі».
Высьветліць сёньня ў аддзелах адукацыі дзьвюх раённых адміністрацыяў Магілёва, ці ёсьць заявы ад бацькоў на навучэньне іхных дзяцей на беларускай мове, не ўдалося. У прыёмнай аднаго зь іх паведамілі, што спэцыялістка, якая займаецца такім пытаньнем, у адпачынку, а сакратарка другога аддзелу сказала, што такіх заяваў, паводле яе зьвестак, не было.
Ці ёсьць у Магілёве школы або клясы з цалкам беларускамоўным навучаньнем — на гэтае пытаньне і на іншыя, зьвязаныя зь беларускамоўным школьніцтвам, выказваюцца жыхары гораду:
Спадарыня: «Не, такіх школаў у нас дакладна няма. Клясы ёсьць такія. Індывідуальна туды запісваюцца. Трэба, каб мы ўсе гаварылі па-беларуску. І бацькі дома, і ўсе астатнія. Калі дзіця вучаць беларускай мове, бацькі гавораць на расейскай мове, то яму дужа цяжка».
Спадарыня: «Дзеці нашы неяк ня дужа хочуць вучыць мову. Во калі б увялі клясы і цалкам прадметы былі на беларускай мове, і яны б прывыклі. Мы таксама вучыліся ў расейскамоўнай школе, а беларускую мову вучылі як замежную. Тое ж самае і нашы дзеці. Беларуская мова як замежная ў нас».
Тым часам Ялінка Салаўёва чакае сустрэчы з сваёй беларускамоўнай школай. Гутарыць з журналістам вучаніца асаблівай ахвоты ня мае. Дапамагае ейная маці.
Карэспандэнт: «Адной сумна вучыцца, ці хочацца, каб былі дзеткі?»
Алінка Салаўёва: «Хочацца, каб былі дзеткі».
Надзея Салаўёва: «Што трэба зрабіць, каб дзеткі прыйшлі?»
Ялінка Салаўёва: «Трэба іх запрасіць».
Пра тое, што дачка адвучылася тры гады ў школе адна, Надзея Салаўёва не шкадуе:
У нас польская кляса больш папулярная. Нават габрэйская. Там больш дзяцей.
«Наша мэта была, каб яна ведала, што ў Беларусі беларуская мова, каб на ёй размаўляла. Яна гэта робіць. Я задаволеная якасьцю адукацыі, настаўніцай. Хацелася б пра гэта расказаць больш людзям. Каб яны падумалі і ня ў польскую клясу аддавалі, а ў беларускую. У нас польская кляса больш папулярная. Нават габрэйская. Там больш дзяцей. На жаль».
Кляса зь беларускай мовай навучаньня зьявілася ў Магілёве пасьля амаль дзесяцігадовага перапынку намаганьнямі грамадзкасьці. Калі надышоў час запісваць у яе дзяцей, гэта зрабіла толькі сям’я Салаўёвых. Непрацяглы час разам зь Ялінкай вучыліся яшчэ двое вучняў, але з-за праблемаў у сям’і іх перавялі ў іншую школу. Бацькі вучаніцы сёлета зьбіраюцца наведаць месцы, дзе зьбіраюцца ейныя аднагодкі, каб распавесьці пра перавагі беларускамоўнай клясы.
Некалькі малакамплектных беларускіх клясаў ёсьць у райцэнтры Горкі. Па-беларуску атрымліваюць веды вучні адзінай у вобласьці гімназіі. Яна ў райцэнтры Асіповічы. У ёй вучыцца больш за дзьве сотні дзетак.
Радыё Свабода, 13 жніўня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/751/22688
Текущая дата: 16.11.2024