Белорусский портал в Казахстане

Жывапісныя работы ў 3-D фармаце расійскай мастачкі М.Быкавай прадстаўлены на выстаўцы ў Гомелі



Выстаўка жывапісу "Цені палацавай эпохі" мастачкі з Санкт-Пецярбурга Марыны Быкавай адкрылася 12 ліпеня ў палацы Румянцавых-Паскевічаў, паведамілі ва ўстанове культуры.

Яе работы вызначаюцца высокім узроўнем майстэрства і прафесіяналізму. Палацавыя і паркавыя ансамблі Пецярбурга і прыгарадаў, адлюстраваныя ў смузе, выкананы ў тэхніцы "жывапіс 3D", розныя грашовыя знакі ў аўтарскай тэхніцы пячаці па скуры і шкле. Творы аўтара здольны перанесці гледача ў эпоху Расійскай імперыі.

На стварэнне такіх работ майстра натхніла магчымасць пераўтварэння звыклых рэчаў, якія страцілі сваё прамое прызначэнне і каштоўнасць, у значныя з мастацкага пункту гледжання і даволі дарагія арт-аб`екты.

Марына Аляксандраўна Быкава нарадзілася ў Магдэбургу (Германія) у 1964 годзе, з 1972 года жыве ў Санкт-Пецярбургу. Скончыла СДПТВ нумар 90 (жывапісец па размалёўцы фарфоравых вырабаў), Санкт-Пецярбургскую дзяржаўную мастацка-прамысловую Акадэмію (кафедра жывапісу і рэстаўрацыі). З`яўляецца пастаяннай удзельніцай навуковых канферэнцый па праблемах мастацтва, розных мастацкіх выставак. Работы Быкавай знаходзяцца ў прыватных і дзяржаўных калекцыях як у Расіі, так і за мяжой. У 2002 годзе яна стварыла студыю "Арт-Атэлье", якая аб`яднала лепшых выпускнікоў мастацкіх ВНУ Санкт-Пецярбурга.

Выстаўка будзе працаваць у Гомелі да 15 верасня.

12 ліпеня 2013, Гомель
Таццяна Болгава - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/756/22164
Текущая дата: 17.11.2024