Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка вечарам 2 ліпеня на цырымоніі адкрыцця плошчы Дзяржаўнага сцяга ў Мінску.
У Мінску адбылася цырымонія адкрыцця плошчы Дзяржаўнага сцяга
Мерапрыемства трансліравалася па асноўных беларускіх дзяржаўных тэлеканалах.
Паводле меркавання Лукашэнкі, разуменне глыбокага гістарычнага і палітычнага значэння герба і сцяга Рэспублікі Беларусь, уменне выконваць гімн, веданне Канстытуцыі павінны стаць неад`емнай часткай агульнай культуры кожнага беларуса.
"Шлях да здабыцця дзяржаўнасці, які выпаў на долю беларусаў, быў цяжкім і цярністым. Толькі ў ХХ стагоддзі мы атрымалі шанс на самавызначэнне. Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка стала першым крокам да незалежнасці, падмуркам для стварэння суверэннай Беларусі. Выступіўшы адным з заснавальнікаў Арганізацыі Аб`яднаных Нацый, БССР у 1951 годзе прыняла новы чырвона-зялёны сцяг, які падкрэслівае самабытнасць і незалежнасць. Для мільёнаў нашых суграмадзян дзяржаўныя сімвалы БССР увасабляюць дасягненні, якіх Беларусь дамаглася ў савецкі перыяд. Менавіта таму на рэферэндуме ў 1995 годзе беларусы абралі цяперашнія сцяг, герб, гімн, якія адлюстроўваюць непарыўную сувязь гістарычнага і сучаснага этапаў станаўлення краіны", — сказаў Лукашэнка.
"Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь — неад`емная частка нашага мінулага і сённяшняга. Чырвоная паласа на ім — адлюстраванне мужнасці народа, які крывёй абараніў сваю свабоду. Зялёны — колер жыцця і надзеі, колер нашых лясоў, сенажацяў і палёў, сведчанне мірнага і працавітага характару беларусаў. Белая паласа з арнаментам — сімвал нашай чысціні і высокай духоўнасці. Пад гэтым сцягам Беларусь амаль два дзесяцігоддзі дынамічна развіваецца і сцвярджае сябе на міжнароднай арэне. Ён натхняе на нашы спартыўныя перамогі, лунае на вышэйшых вяршынях і палюсах планеты, прадстаўляе нашу краіну ў іншых дзяржавах, змацоўвае нацыянальную згоду і патрыятычны дух беларускага народа", — адзначыў кіраўнік дзяржавы.
"У самым сэрцы Мінска мы задумалі і ўзводзім цэлы комплекс, які ўключае ў сябе плошчу Дзяржаўнага сцяга, Палац Незалежнасці і залу ўрачыстасцяў. Гэты комплекс стане красамоўным сімвалам нашага суверэнітэту, нашай незалежнасці", — сказаў Лукашэнка.
Паводле яго слоў, на гэтым месцы "пад горда лунаючым у небе беларускім сцягам моладзь будзе атрымліваць пашпарты і прыносіць воінскую прысягу, тут будуць прымаць у піянеры, сюды прыйдуць бацькі з дзецьмі і ветэраны, госці сталіцы з усіх канцоў свету".
"Упэўнены, што гэты комплекс стане галоўным цэнтрам суверэннай дзяржавы, прадметам гонару нашых суграмадзян, візітнай карткай Беларусі ў свеце", — адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Плошча Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь размешчана ў Мінску на праспекце Пераможцаў. Яна ўяўляе сабою круг радыусам 50 м і злучаецца з галоўным фасадам выставачнага павільёна НВЦ "Белэкспа" лесвіцай шырынёй 24 м. Уздоўж пешаходнай дарожкі размешчаны сем гранітных стэл з гербамі абласцей і Мінска. Сіметрычна з двух бакоў ад лесвіцы размяшчаюцца стэлы з тэкстам Дзяржаўнага гімна і геаграфічнай картай Беларусі.
Агульная вышыня канструкцыі флагштока складае 70 м. Палатно сцяга мае памер 14х7 м.
Плошчу плануецца выкарыстоўваць для правядзення святочных мерапрыемстваў у Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, мерапрыемстваў грамадзянска-патрыятычнай скіраванасці, наведвання афіцыйнымі дэлегацыямі замежных дзяржаў. Плошча таксама будзе ўключана ў пералік турыстычных аб`ектаў для наведвання гасцямі сталіцы, які фарміруецца Мінгарвыканкамам.
На ўрачыстую цырымонію адкрыцця, якой папярэднічала канцэртная праграма "Красуй, Беларусь", былі запрошаны вышэйшыя службовыя асобы, прадстаўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, дэлегацыі абласцей, прадстаўнікі навучальных устаноў Мінска, працоўных калектываў, прафсаюзаў, грамадскіх аб`яднанняў, рэлігійных канфесій, творчых саюзаў, ветэраны Узброеных Сіл, прадстаўнікі дыпкорпуса і міжнародных арганізацый.
БелаПАН
Мінск, 2 ліпеня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/758/21908
Текущая дата: 17.11.2024