Аб гэтым заявіў 4 ліпеня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са старшынёй Папскага савета, кардыналам па міжрэлігійнаму дыялогу Жан-Луі Таранам.
"Мне прыемна бачыць вас у Беларусі, і я вітаю вас на нашай беларускай зямлі. Вельмі спадзяюся, што ваша знаходжанне ў Беларусі будзе паспяховым і што пытанняў для перажыванняў і хваляванняў, якія выклікалі б дадатковыя праблемы, у нас сёння няма", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт расказаў, што ў Беларусі існуе 25 канфесій і ў краіне забяспечаны міжканфесійны мір і стабільнасць. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што вядучай у краіне з`яўляецца РПЦ, а Рымска-каталіцкая царква - другая па колькасці сярод вернікаў. "Мяне задавольвае, што дзве вядучыя царквы знайшлі шляхі, па якіх могуць развіваць супрацоўніцтва", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт ахарактарызаваў гэтыя адносіны як канструктыўныя і карысныя для дзяржавы.
Прэзідэнт адзначыў, што апошнім часам шмат зроблена для цэркваў, у тым ліку Рымска-каталіцкай. Так, нядаўна, прынята рашэнне аб будаўніцтве духоўнага каталіцкага адукацыйнага цэнтра.
"Невырашальных пытанняў у нас няма. Я хацеў бы запэўніць вас і папрашу перадаць Папу Рымскаму, што каталіцкая канфесія, як і раней, будзе займаць дастойнае месца ў Беларусі", - сказаў кіраўнік дзяржавы. Пры гэтым Прэзідэнт падкрэсліў, што грамадзяне Беларусі маюць і будуць мець поўны доступ да рэалізацыі сваіх рэлігійных перакананняў.
4 ліпеня 2013, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/758/21940
Текущая дата: 17.11.2024