На тры канцэрты ХХІІ Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" прададзены ўжо ўсе білеты, паведамілі ў дырэкцыі фестывалю.
Рэйтынг самых папулярных праграм узначалілі "Прывітанне з Сан-Рэма", "Канцэрт дружбы. Саюзная дзяржава запрашае..." і начны канцэрт групы "Руки вверх" з удзелам беларускага праекта "Без білета". На гэтыя фестывальныя мерапрыемствы ўжо трапіць немагчыма. Усе білеты прададзены.
Набліжаюцца да хітоў продажаў яшчэ некалькі канцэртных праграм. У касах і сетцы Інтэрнэт пакуль яшчэ можна знайсці білеты на адкрыццё і закрыццё форуму; сольны канцэрт Ларысы Долінай (расійская зорка выступіць у Летнім амфітэатры ў суправаджэнні Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам маэстра Міхаіла Фінберга); сумесны канцэрт Леаніда Агуціна, Ажалікі Варум, Наталлі Падольскай, Уладзіміра Праснякова; гала-канцэрт "Шансон-ТБ". Паводле інфармацыі дырэкцыі фестывалю, на гэтыя мерапрыемствы засталося па 10 працэнтаў білетаў.
У рэйтынг самых папулярных мерапрыемстваў трапіў і конкурс выканаўцаў эстраднай песні. Практычна не засталося білетаў на канцэрт першага конкурснага дня. 13 ліпеня ўдзельнікі XXII Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2013" будуць спяваць у Летнім амфітэатры ў суправаджэнні фанаграмы "-1", а ў другім аддзяленні канцэрта па традыцыі выступяць члены міжнароднага журы.
Ужо не першы год білеты на канцэрты "Славянскага базару" можна набыць у Інтэрнэце. Гэтай магчымасцю актыўна карыстаюцца жыхары суседніх Расіі, Украіны, краін Балтыі, Польшчы, а таксама Германіі. Сярод экзатычных рэгіёнаў свету, якія цікавяцца віцебскім форумам, арганізатары назвалі Аўстралію. У цэлым на мерапрыемствы ў Летнім амфітэатры прададзена ўжо больш як 70 працэнтаў білетаў.
У мерапрыемствах ХХІІ Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" запланаваны ўдзел прадстаўнікоў 29 краін. У міжнародных дзіцячым і дарослых конкурсах будуць спаборнічаць па 21 выканаўцу. Журы ХХІІ Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2013" узначаліць народная артыстка Расіі Ларыса Доліна, судзейская калегія XI Міжнароднага дзіцячага конкурсу будзе працаваць пад старшынствам народнага артыста Беларусі Аляксандра Ціхановіча.
ХХІІ Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 11 па 15 ліпеня.
24 чэрвеня 2013, Віцебск
Алена Ціханава - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/759/21809
Текущая дата: 17.11.2024