Белорусский портал в Казахстане

Прэзентацыя ўнікальнага этнаграфічнага альбома адбылася ў Мінску



Аб гэтым паведаміла вядучы навуковы рэдактар выдавецтва Алена Пастэрнакевіч.

Маштабная прэзентацыя ўнікальнага этнаграфічнага альбома "Беларусы ў фотаздымках Ісака Сербава.1911-1912" - новай кнігі серыі "Энцыклапедыя рарытэтаў" выдавецтва "Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі" - прайшла 10 красавіка ў Мінску. Таксама адбылася перадача фаліянта ў дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Кніга стала адным з самых знакавых выданняў 2012 года. Яна атрымала перамогу ў спецыяльнай намінацыі нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі-2013" - "За ўклад у захаванне духоўнай спадчыны". Акрамя таго, кнігу прэзентавалі ў час XIV Вільнюскага міжнароднага кніжнага кірмашу. "На афіцыйнай цырымоніі прэзентацыі галоўны рэдактар выдавецтва Ларыса Языковіч перадала выданне ў дар дырэктару бібліятэкі Раману Матульскаму. Што датычыцца далейшага лёсу кнігі, плануем удзельнічаць з ёй у міжнародных выстаўках", - сказала Алена Пастэрнакевіч.

На прэзентацыю былі запрошаны Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Літве Уладзімір Дражын, намеснік міністра культуры Беларусі Тадэвуш Стружэцкі, намеснік міністра гандлю Ірына Наркевіч, дырэктар Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Аляксандр Лукашанец, прадстаўнікі бібліятэкі Вільнюскага ўніверсітэта.

Аснову выдання "Беларусы ў фотаздымках Ісака Сербава.1911-1912" склалі здымкі беларускага этнографа, якія ён атрымаў у час сваёй экспедыцыі па тэрыторыі Беларусі ў 1911-1912 гадах, што праводзілася па заданню Паўночна-Заходняга аддзела Імператарскага Рускага геаграфічнага таварыства. Увазе чытачоў прадстаўлены 442 унікальныя фотаздымкі, якія адлюстроўваюць традыцыйную культуру гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў Заходняга і Усходняга Палесся і паўночна-ўсходняй часткі Цэнтральнай Беларусі.

Большая частка фотаздымкаў надрукавана ў факсімільным фармаце і суправаджаецца каментарыямі Вольгі Лабачэўскай - беларускага этнографа, якая займалася іх вывучэннем, а таксама арыгінальнымі вытрымкамі з дарожных нататак самога Ісака Сербава.

Кніга выдадзена пры падтрымцы Вільнюскага ўніверсітэта, Літоўскага даследчага цэнтра навуковай энцыклапедычнай літаратуры, а таксама пасольства Беларусі ў Літве.

Ісак Сербаў (1871-1943) - беларускі этнограф, факлькларыст і археолаг, праведзейны член Інстытута беларускай культуры, кандыдат гістарычных навук. Вывучаў побыт, матэрыяльную культуру, вусную паэтычную і музычную творчасць беларусаў. Сабраў багатыя калекцыі народнага адзення і мастацтва, на аснове якіх у 1951 годзе быў выдадзены альбом "Беларуская народнае мастацтва". Першым з беларускіх этнографаў склаў вялікую фотатэку, у якой зафіксаваў тыпы адзення жыхароў розных куткоў Палесся, жылля, гаспадарчых будынкаў, вырабаў рамёстваў. Сабраныя этнаграфічныя матэрыялы і назіранні абагульнены ў работах "Сяло Вялікае: Малюнкі з жыцця Беларусі" (1910), "Паездкі па Палессі 1911 і 1912 гг." (1914) і "Беларусы-сакуны" (1915).

10 красавіка 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/773/20563
Текущая дата: 17.11.2024