Белорусский портал в Казахстане

Нашчадкі ўладальнікаў Мірскага замка прадаставяць са сваёй калекцыі партрэты Радзівілаў для выстаўкі ў Беларусі



Беларусь упершыню была прадстаўлена на міжнароднай выстаўцы турызму, адпачынку на вадзе і падарожжаў "F.re.e 2013", якая праходзіла ў Мюнхене.

Як паведамілі ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі, сумесны стэнд быў арганізаваны генеральным консульствам нашай краіны ў Мюнхене і музеем "Замкавы комплекс "Мір".

"Наведвальнікі і ўдзельнікі выстаўкі азнаёміліся з турыстычнымі магчымасцямі Беларусі, парадкам выдачы беларускіх турыстычных віз. Першы вопыт удзелу прадстаўнікоў Беларусі ў выстаўцы паказаў значны турыстычны інтарэс да нашай краіны з боку жыхароў Баварыі", - адзначылі ў знешнепалітычным ведамстве.

Пры ўдзеле супрацоўніка генеральнага консульства праведзены перагаворы дырэктара музея "Замкавы комплекс "Мір" Вольгі Папко з нашчадкам уладальнікаў Мірскага замка Канстанцінам Гогенлоэ-Шылінгсфюрстам. Бакі дамовіліся аб арганізацыі ў Мірскім замку выстаўкі партрэтаў князёў Радзівілаў, якія знаходзяцца ў прыватнай калекцыі Канстанціна Гогенлоэ-Шылінгсфюрста, правядзенні выстаўкі экспанатаў музея замка Шылінгсфюрст. Да экспанатаў гэтага музея належаць раней невядомыя бюсты і партрэты графіні Стафаніі Вітгенштэйн (народжанай Радзівіл), якая была апошнім уладальнікам Мірскага замка, а таксама карціна пэндзля рускага мастака Карла Брулова, якая лічылася страчанай.

1 сакавіка 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/782/19715
Текущая дата: 17.11.2024