Міжнародны дзень роднай мовы накіраваны на падтрымку і захаванне нацыянальных моў і культур у свеце, на забеспячэнне права кожнага чалавека карыстацца роднай мовай у сваёй дзейнасці.
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Таму невыпадкова мы вырашылі сустрэцца з дырэктарам філіяла "Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы" Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Аляксандрам Лукашанцам. Пагутарылі з ім пра лёс роднай мовы, перавагі беларускамоўнасці і магчымыя захады па ўмацаванні пазіцый нацыянальнай мовы ў грамадстве. А напачатку Аляксандр Аляксандравіч, як старшыня Міжнароднага камітэта славістаў, распавёў пра Міжнародны з`езд славістаў, які сёлета будзе прымаць сталіца нашай краіны.
— Мы адзначаем Міжнародны дзень роднай мовы, які па ініцыятыве ЮНЕСКА скіраваны на развіццё і падтрымку шматмоўя. На вашу думку, ці можна неяк папулярызаваць беларускую мову, прывіць любоў да яе большай колькасці грамадзян, або працэс гэты стыхійны і яго складана стымуляваць?
— У першую чаргу Міжнародны дзень роднай мовы накіраваны на падтрымку і захаванне нацыянальных моў і культур у свеце, на забеспячэнне права кожнага чалавека карыстацца роднай мовай у сваёй дзейнасці. Таму і ў нашай краіне святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы накіравана пераважна на падтрымку беларускай мовы — нацыянальнай мовы беларускага народа, якая, з`яўляючыся дзяржаўнай мовай краіны, недастаткова запатрабавана як рэальны сродак зносін у важнейшых камунікатыўных сферах.
На маю думку, каб пашырыць выкарыстанне беларускай мовы ў важнейшыя сферы ўжытку, неабходна перш за ўсё строгае выкананне існуючага дзяржаўнага заканадаўства ў моўнай сферы; дзяржаўная падтрымка беларускай мовы і кансалідаваная воля самога грамадства выкарыстоўваць беларускую мову ў сваёй паўсядзённай дзейнасці; фарміраванне ў грамадскай свядомасці стаўлення да беларускай мовы як да важнейшай часткі нацыянальнай культуры і нацыянальнай адметнасці; фарміраванне беларускамоўнай кампетэнцыі грамадства і стварэнне адпаведнага беларускамоўнага фону. Упэўнены, што грамадскі прэстыж беларускай мовы істотна павысіцца, калі мы будзем рэгулярна чуць яе ад аўтарытэтных і паважаных людзей.
— Вы ўзначальваеце Інстытут мовы і і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы. На вашу думку, у які бок рухаецца сёння наша мова? Яна напаўняецца запазычаннямі, у прыватнасці, русізмамі, або наадварот, вынаходзяцца новыя ўласныя словы?
— Сёння слоўнікавы склад беларускай мовы інтэнсіўна развіваецца, яна папаўняецца новымі лексічнымі адзінкамі для называння актуальных з`яў рэчаіснасці. Гэтае развіццё ідзе ў рэчышчы тэндэнцый, агульных для сучаснага развіцця ўсіх славянскіх моў. Гэта і непасрэдныя запазычанні з іншых моў, пераважна з англійскай (блог, вэб-сайт, дрыблінг, капірайт, мегабайт і інш.), і стварэнне новых лексічных адзінак за кошт уласных моўных рэсурсаў шляхам словаўтварэння (рэкламшчык, мітынгант, нападальнік, бізнесоўца, мысляр, гутарык і інш.), і вяртанне ў актыўны ўжытак слоў з перыферыі моўнай сістэмы (выстава, сумнеў, аповед і інш.). Хацелася б адзначыць, што, нягледзячы на інтэнсіўнае пранікненне ў слоўнікавы склад беларускай мовы вялікай колькасці іншамоўных слоў, яна на пачатку ХХІ стагоддзя захоўвае сваю нацыянальную адметнасць і спецыфіку і разам з тым здольна паспяхова абслугоўваць усе камунікатыўныя патрэбы жыцця сучаснага грамадства.
— Самабытная беларуская мова з`яўляецца адной са славянскіх. Таму сёлета славісты не толькі славянскіх краін, але і ўсяго свету збяруцца разам у беларускай сталіцы...
— Так, у жніўні 2013 года ў Мінску адбудзецца ХV Міжнародны з`езд славістаў, у рабоце якога прымуць удзел вучоныя-славісты з розных краін свету. Увогуле з`езды славістаў — гэта буйнейшыя міжнародныя навуковыя форумы, на якіх абмяркоўваюцца праблемы развіцця і функцыянавання славянскіх моў, славянскіх літаратур, фальклору і культур, іх месца і роля ў сусветнай культуры.
— Чаму сёлета менавіта Беларусь мае гонар правесці з`езд?
— Міжнародныя з`езды славістаў рэгулярна праводзяцца кожныя пяць гадоў па чарзе ў славянскіх краінах, пачынаючы з 1929 года. Яны ўжо адбыліся амаль ва ўсіх славянскіх краінах, у тым ліку ў Расіі (Масква, 1958) і ва Украіне (Кіеў, 1982). Два апошнія з`езды праходзілі ў новых славянскіх краінах, якія ўзніклі на тэрыторыі былой Югаславіі: Славеніі (Любляна, 2003) і Македоніі (Охрыд, 2008).
Цяпер падышла чарга і Беларусі, у якой такі з`езд праводзіцца ўпершыню. Гэта важная навуковая і культурная падзея агульнадзяржаўнага значэння, якая дазволіць прадэманстраваць сусветнай навуковай супольнасці дасягненні Рэспублікі Беларусь у гуманітарнай сферы, пазіцыянаваць нашу краіну як самастойную славянскую дзяржаву з арыгінальнай нацыянальнай мовай і літаратурай, багатай гістарычнай спадчынай і ўнікальнай духоўнай культурай.
— Якія моўныя праблемы разглядаюцца ў дакладах, што прадставіць беларускі бок?
— Беларускія вучоныя рэгулярна прымаюць удзел у міжнародных з`ездах славістаў. Ужо на першым такім з`ездзе ў Празе ў 1929 годзе з дакладам выступіў вядомы беларускі лінгвіст П. Бузук. У апошнія гады ўдзел беларускіх вучоных у гэтых навуковых форумах стаў асабліва значным. На сёлетнім з`ездзе таксама з дакладамі выступяць беларускія мовазнаўцы, літаратуразнаўцы і фалькларысты. Тэматыка іх дакладаў прысвечана розным актуальным праблемам беларускай мовы, літаратуры і культуры, якія разглядаюцца на шырокім славянскім фоне з прыцягненнем фактаў іншых славянскіх моў і літаратур, напрыклад: "Беларуска-іншаславянскія лексічныя эксклюзівы на картах Агульнаславянскага лінгвістычнага атласа", "Уплыў кантактных моў на фразеалогію Гродзеншчыны", "Функцыянаванне і ўзаемадзеянне розных славянскіх моў і літаратур у Вялікім Княстве Літоўскім", "Ці існаваў старабеларускі пераклад карана?", "Сучасны беларускі правапіс у кантэксце рускага і польскага ўплываў", "Гутарковае беларускае маўленне ў кантэксце славянскіх моў: ілюзіі і рэаліі" і інш. Хацелася б падкрэсліць, што ўвогуле ў навуковай тэматыцы з`езда шырока прадстаўлена актуальная для беларускай гуманітарнай навукі праблематыка, па якой з дакладамі выступяць не толькі беларускія, але і замежныя вучоныя.
— Напрыканцы, згадваючы пра Міжнародны дзень роднай мовы, як бы вы акрэслілі, якія перавагі мае чалавек, што размаўляе ў Беларусі па-беларуску?
— Перш за ўсё хацелася б адзначыць, што чым больш моў наогул ведае чалавек, тым больш магчымасцяў ён мае для рэалізацыі сваіх здольнасцяў. Аднак асаблівасці цывілізацыйнага развіцця грамадства ў ХХІ стагоддзі дыктуюць неабходнасць падтрымання і захавання якраз нацыянальных гуманітарных каштоўнасцяў, у першую чаргу нацыянальнай мовы. Менавіта на гэта скіраваны і Міжнародны дзень роднай мовы, які з кожным годам усё шырэй адзначаецца ва ўсім свеце.
Таму, па-першае, рэальна двухмоўныя грамадзяне нашай краіны, якія дасканала валодаюць абедзвюма дзяржаўнымі мовамі, бясспрэчна, маюць значна больш магчымасцяў для паспяховай дзейнасці ў самых розных сферах грамадскага жыцця. Па-другое, істотна пашыраецца іх культурнае і інфармацыйнае поле, паколькі ім становіцца даступнай уся інфармацыя, якая мае беларускамоўнае і рускамоўнае ўвасабленне. Аднак самае галоўнае, на мой погляд, тут тое, што, ведаючы і выкарыстоўваючы ў сваёй дзейнасці беларускую мову, нашы грамадзяне атрымліваюць магчымасць дакрануцца да сваёй багатай культурнай і гістарычнай спадчыны, навучыцца ганарыцца сваім мінулым і сучасным, адпавядаць сусветным прыярытэтам нацыянальна-моўнага развіцця ў інфармацыйным грамадстве і з упэўненасцю глядзець у будучыню. Нацыянальная беларуская мова дазваляе захоўваць і зберагаць для нашчадкаў тыя культурныя каштоўнасці, якія назапашаны нашымі папярэднікамі, адчуваць сваю нацыянальную адметнасць і самасвядомасць. Сёння беларуская мова з`яўляецца важнейшым атрыбутам нашай дзяржаўнасці, які дазваляе нашай краіне ўваходзіць у сусветную супольнасць з нацыянальна адметным тварам.
Ніна Шчарбачэвіч
Звязда, 21 лютага 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/783/19544
Текущая дата: 17.11.2024