Белорусский портал в Казахстане

Аляксандр Лукашэнка 7 студзеня наведаў храм-помнік у гонар Усіх святых у Мінску



Паводле звестак прэс-службы прэзідэнта, разам з кіраўніком Беларускай праваслаўнай царквы Філарэтам ён запаліў калядную свечку ў ніжім прыдзеле ў гонар Іаана Хрысціцеля.

Лукашэнка падараваў мітрапаліту насценны гадзіннік, упрыгожаны разнымі карункавымі арнаментамі, выкананымі ў тэхніцы сожскай скані. Філарэт падарыў афіцыйнаму лідару абраз Раства Хрыстовага.

"Затым Аляксандр Лукашэнка паслухаў песнапенні ў выкананні хору выхаванцаў нядзельнай школы Усіхсвяцкай парафіі. Кіраўнік дзяржавы таксама азнаёміўся з планамі па завяршэнні будаўніцтва і стварэнні ўнутранага ўбранства храма-помніка. Прэзідэнт Беларусі і мітрапаліт Філарэт прадоўжылі размову за чаяпіццем. Аляксандр Лукашэнка разам з малодшым сынам Мікалаем перад наведваннем храма таксама ўсклаў кветкі да помніка патрыярху Аляксію II", — гаворыцца ў паведамленні.

БелаПАН

Мінск, 7 студзеня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/790/18869
Текущая дата: 18.11.2024