З нагоды аднаго з найбуйнейшых хрысціянскіх святаў з пастырскім пасланнем да вернікаў звярнуўся мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Каталіцкія, грэка-каталіцкія і пратэстанцкія вернікі святкуюць Божае Нараджэнне
У сваім пасланні святар задаецца пытаннем: якім чынам сучасныя хрысціяне ўспрымаюць сакрамэнт Божага Нараджэння? Ці не з`яўляюцца радасць і супакой свята толькі вонкавым выражэннем святочнага настрою, а само Нараджэнне сапраўды рэлігійным, а не традыцыйным?
"Такія і падобныя пытанні мы павінны задаваць сабе сёння, калі свет перажывае крызіс веры і калі цунамі секулярызму з традыцыйна хрысціянскіх краін чыніць духоўную пустыню", — адзначае мітрапаліт.
"Год веры, які мы адзначаем, заклікае нас глядзець на ўсё вачыма веры, — адзначае Тадэвуш Кандрусевіч. — Таму ў яе святле адносна свята Божага Нараджэння можа быць толькі адзін адказ — гэта боска-чалавечае свята".
Мітрапаліт згадаў пра актуальную тэму правоў чалавека, іх парушэнні і пра карані гэтай з`явы. "У сучасным свеце вельмі шмат гаворыцца аб правах чалавека і аб іх парушэнні. Гэтаму няма чаго дзівіцца, бо там, дзе губляецца вера і сэнс Божай годнасці, не захоўваецца таксама і годнасць чалавека", — адзначаецца ў пасланні.
Арцыбіскуп Кандрусевіч шчыра павіншаваў са святам Божага Нараджэння католікаў, усіх хрысціян, хто адзначае гэтае свята, а таксама "ўсіх людзей добрай волі".
"Няхай свята Божага Нараджэння стане святам усіх людзей! Няхай унясе ў нашае асабістае жыццё і жыццё нашага грамадства супакой і ўзаемнае разуменне! Няхай прынесенае Хрыстом святло асвятляе наш жыццёвы шлях! Няхай усім нам спадарожнічае радасць і шчасце! Божае Дзіцятка, падымі сваю руку і благаславі нашу Бацькаўшчыну — Беларусь!" — адзначаецца ў пастырскім пасланні.
Рымска-каталіцкі касцёл ў Беларусі складаецца з чатырох дыяцэзій, у якія ўваходзіць 621 парафія. Згодна з данымі за 2008—2012 гады ў Беларусі налічваецца звыш 450 каталіцкіх храмаў, яшчэ 35 знаходзяцца на стадыі будаўніцтва. У парафіях Рымска-каталіцкага касцёла ў Беларусі працуюць 407 святароў, з якіх 168 — замежныя грамадзяне (у тым ліку 161 з Польшчы).
Захар Шчарбакоў, БелаПАН
Мінск, 25 снежня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/794/18551
Текущая дата: 18.11.2024