Белорусский портал в Казахстане

Дэпардзьё адмовіўся ад францускага пашпарту



Жэрар Дэпардзьё заяўляе, што адмаўляецца ад францускага пашпарту і сацыяльнага страхаваньня.

Акцёр, які раней пераехаў у Бэльгію, каб пазьбегнуць выплаты ўведзенага ў Францыі падатку на раскошу, пакрыўдзіўся на заяву францускага прэм’ера.

Пра тое, што Дэпардзьё купіў дом у Бэльгіі, стала вядома на пачатку сьнежня. Францускі прэм’ер Жан-Марк Эйро тады публічна зьвязаў пераезд актора ў суседнюю краіну зь яго нібыта нежаданьнем плаціць падатак на раскошу (які з 2013 года для французаў, чыё заробкі перавышаюць 1,3 мільёна эўра, складзе 75%).

У адкрытым лісце Дэпардзьё адзначыў, што заўсёды плаціў падаткі і ніколі не карыстаўся сацыяльнымі прывілеямі. У канцы ён напісаў, што адмаўляецца ад францускага грамадзянства.

«Я аддаю вам свой пашпарт і нумар сацыяльнага страхаваньня, якім ніколі не карыстаўся. У нас больш няма агульнай радзімы. Я — сапраўдны эўрапеец, грамадзянін сьвету, як мяне заўсёды вучыў мой бацька », - напісаў Жэрар Дэпардзьё ў адказ на заяву Эйро.

Раней у Бэльгію ўжо пераехаў шэраг заможных французаў, сярод якіх у прыватнасці — і самы багаты чалавек Францыі Бернар Арно.

Радыё Свабода, 16 сьнежня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/796/18398
Текущая дата: 18.11.2024