Белорусский портал в Казахстане

Лямец павінен жыць у кожным доме, лічыць арганізатар выставы "НаПраСьвет"



1-га снежня ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва адкрылася выстава арт-аб`ектаў і інсталяцый з лямцу і святла "НаПраСьвет".

Праект "НаПраСьвет", на думку арганізатараў, дазваляе па-іншаму паглядзець на архаічны матэрыял лямец і традыцыйную тэхналогію валення.

У экспазіцыі прадстаўлены арт-аб`екты з нятканага шарсцянога палатна (свяцільні і інсталяцыі).

Як паведаміла майстар па валенні, куратар і арганізатар выставы Вераніка Фаміна, выставачная зала Музея сучаснага выяўленчага мастацтва была выбраная не выпадкова, таму што тры гады таму менавіта тут праходзіла першая пробная выстава майстроў па валенні "Снежны камяк".

"Мы ішлі да цяперашняй маштабнай выставы пяць гадоў. Менавіта столькі часу спатрэбілася, каб лямец дарос да матэрыялу творчага. Сёння майстры і мастакі раскрываюць магчымасці лямцу для творчасці літаральна бязмежнай", — адзначыла яна.

На думку Фаміной, лямец — цёплы і экалагічны матэрыял — павінен жыць у кожным доме.

БелаПАН, 18 снежня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/796/18453
Текущая дата: 18.11.2024