Адпаведнае рашэнне Аляксандр Лукашэнка прыняў 10 снежня, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.
Барыс Святлоў — доктар філасофскіх навук, з красавіка 2008 года працаваў рэктарам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.
Адразу пасля сыходу з пасады міністра культуры Паўла Латушкі Святлова называлі адным з найбольш верагодных кандыдатаў на міністэрскую пасаду. Другім кандыдатам называлі старшыню Белтэлерадыёкампаніі Генадзя Давыдзьку.
Латушка ўзначальваў Мінкультуры з чэрвеня 2009 года. 16 лістапада гэтага года Лукашэнка падпісаў указ аб прызначэнні Латушкі надзвычайным і паўнамоцным паслом Беларусі ў Францыі і пастаянным прадстаўніком Беларусі пры ЮНЕСКА па сумяшчальніцтве.
Лукашэнка сцвярджае, што Латушка сам выказаў жаданне вярнуцца на дыпламатычную працу, якой ён займаўся з 1995 года да моманту свайго прызначэння міністрам культуры. "Тут інсінуацый быць не павінна, — заявіў Лукашэнка. — Я Паўла Паўлавіча ні ў якім разе не выганяю з пасады міністра культуры, ён нядрэнны міністр. Але гэта яго жаданне. Я лічу, што чалавек мае права на сваё меркаванне, пажаданні, а я, як кіраўнік дзяржавы, павінен імкнуцца дзейнічаць у гэтым ключы, задавальняючы, калі магчыма, гэтыя жаданні. Гэта мая прынцыповая пазіцыя".
Прызначаючы Святлова міністрам, кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ён не новы чалавек у гэтай сферы. "Вы рыхтавалі кадры для Міністэрства культуры і культуры наогул. І павінен сказаць, што вы не проста не сапсавалі сітуацыю ва Універсітэце культуры, а значна палепшылі там працу і арганізацыю справы", — сказаў Лукашэнка.
Ён выказаў надзею на тое, што прызначэнне Святлова міністрам "будзе значным крокам наперад пры ўсіх праблемах і складанасцях нашай культурнай сферы". У Беларусі, перакананы Лукашэнка, створаны ўсе ўмовы для таго, каб творчыя работнікі маглі сябе паказаць.
Некаторыя дзеячы культуры ўскладаюць пэўныя надзеі з прыходам новага міністра.
Так, старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч спадзяецца, што Святлоў навядзе парадак у сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны. "Пры Латушку сістэма аховы гісторыка-культурнай спадчыны яшчэ больш разбалансавалася, — сказаў ён. — Міністр культуры павінен быць не піяр-персонай, а моцным кіраўніком. Мы спадзяемся, што Святлоў будзе тым самым бюракратам, здольным акцэнтаваць увагу на беспярэчным выкананні ўсіх прававых актаў, і не дазволіць сабе крокаў налева і направа".
Лідар гурту "Палац" Алег Хаменка лічыць, што Святлоў — "гэта найлепшы варыянт з тых, каго прарочылі на гэтую пасаду". Паводле меркавання музыканта, вельмі карысным для сучаснай культуры можа стаць вопыт Святлова ў эканамічнай сферы і яго аналітычныя здольнасці. Дзеячы культуры "чакаюць празрыстага, простага і якаснага тлумачэння": куды імкнецца сфера культуры, якая стратэгія яе развіцця, сказаў Хаменка.
Кінакрытык Максім Жбанкоў, між іншым, мяркуе, што "ў жорстка аўтарытарнай сістэме, замкнутай на ідэалогіі, любы чалавек, які займаецца кіраўніцтвам у культуры, аўтаматычна становіцца заложнікам адміністрацыйна-валявога праграмавання культурных працэсаў".
"Галоўная праблема культуры якраз і заключаецца ў тым, што ёю ўвесь час спрабуюць кіраваць. На самой справе культуры не трэба перашкаджаць, на што прынцыпова не здольная наша сістэма пры цяперашнім рэжыме", — заявіў культуролаг.
Ён нагадаў, што ў свой час грамадскасць вітала прыход у Мінкультуры Паўла Латушкі. Аднак, адзначыў Жбанкоў, яго праца на міністэрскай пасадзе "скончылася наборам сімвалічных акцый, напрыклад канцэртаў у Мірскім замку". "Для культуры ў цэлым нічога не змянілася, таму што калі чалавек трапляе ў сістэму, ён або не затрымліваецца ў ёй, або пачынае гуляць паводле яе правіл", — перакананы Жбанкоў.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 10 снежня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/798/18274
Текущая дата: 18.11.2024