Белорусский портал в Казахстане

«Прэмію Дружбы» КНР уручылі акадэміку НАН Беларусі Сяргею Чыжыку



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Першы намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі акадэмік Сяргей Чыжык узнагароджаны медалём «Прэмія Дружбы» — вышэйшай узнагародай, якая прысуджаецца ўрадам Кітайскай Народнай Рэспублікі замежным прафесіяналам розных галін, якія ўнеслі важны ўклад у развіццё супрацоўніцтва з Кітаем.

Цырымонія ўручэння высокай узнагароды адбылася 30 верасня ў Доме народных сходаў у Пекіне. Урачысты сход вялі дзяржаўны сакратар Дзяржсавета КНР і міністр працоўных рэсурсаў і сацыяльнага забеспячэння КНР.

Сяргей Чыжык выступіў перад удзельнікамі ў ліку трох прадугледжаных выступленняў ад узнагароджаных. Пасля ўручэння ўзнагарод 73 прадстаўнікі з 26 дзяржаў прынялі ўдзел у святочным сходзе з нагоды 75-годдзя з дня ўтварэння КНР, на якім прысутных павіншаваў Старшыня КНР Сі Цзіньпін.

Звязда, 1 кастрычніка 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/8/75387
Текущая дата: 19.11.2024