Белорусский портал в Казахстане

На конкурсе "Місіс Еўропа 2012" беларуска Васіліса Рымжа атрымала ганаровую стужку ў намінацыі Mrs. Famous



25 лістапада ў Мінску прайшоў фінал конкурсу "Місіс Еўропа 2012" сярод жонак і маці. Яны на працягу сямі дзён змагаліся за званне самай прыгожай, разумнай, паспяховай і міласэрнай.

Мэта мерапрыемства, якому ўжо 10 гадоў, — прыцягнуць увагу да важных праблем сучаснага грамадства.

У фінальным шоу ўдзельніцы дэфілявалі ў вячэрніх, кактэйльных строях і купальніках. Таксама для гледачоў выступалі запрошаныя зоркі эстрады.

У аўтарытэтным журы засядалі: прадзюсар Яўген Айзіковіч, рэжысёр і акцёр Генадзь Давыдзька, спявачка Анастасія Ціхановіч, мадэльер Іван Айплатаў і інш. Старшынёй журы выступіў рэжысёр, сцэнарыст, акцёр і прадзюсар Ігар Угольнікаў.

Удзельніца ад Беларусі Васіліса Рымжа атрымала ганаровую стужку ў намінацыі Mrs. Famous.

А галоўны прыз — карона з сапраўдных каштоўных камянёў — дастаўся ўкраінцы Алене Мазалёвай.

БелаПАН
25 лістапада 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/801/17923
Текущая дата: 18.11.2024