Калі ў нас будзе свой «Манмартр?»
Што такое «музей-трансформер»? З назвы, здаецца, зразумела — гэта такое дэманстрацыйнае поле, прастора якога і экспазіцыя гібка рэагуюць на новыя патрабаванні. Але як на самай справе павінен быць уладкаваны такі музей — ніхто дакладна не ведае. Між тым ідэй на гэты конт шмат, але выбраць лепшую з іх, якая больш падыходзіць да нашых умоў і магчымасцей, пакуль складана. Тым не менш такую мэту паставілі перад сабой удзельнікі Другога мінскага архітэктурнага форуму — студэнты архітэктурных факультэтаў беларускіх універсітэтаў.
Галоўная падзея года для будучых прафесіяналаў, наладжаная Беларускай асацыяцыяй студэнтаў-архітэктараў, разгарнулася ў Мемарыяльным музеі-майстэрні Заіра Азгура, і менавіта яго пачынаючыя дойліды вырашылі ператварыць у Беларускі цэнтр скульптуры. Лепшыя праекты, якія звярнулі на сябе ўвагу спонсараў і гарадской улады, атрымаюць шанц на рэалізацыю.
У Кацярыны Маславай і Анастасіі Вярбіцкай — студэнтак архітэктурнага факультэта Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта — свае ўяўленні аб тым, як павінен выглядаць абноўлены музей. На думку ўдзельнікаў творчых груповак, у якія яны ўваходзяць, экспазіцыя можа знаходзіцца не толькі ў самім будынку музея, але і ў зялёнай зоне паміж Свіслаччу і вуліцай Пуліхава, у пустуючых памяшканнях завода імя Кірава. Акрамя выставачных пляцовак, на гэтым беларускім «Манмартры», якім, на жаль, так і не стала знесеная ў 70-я гады вуліца Няміга, могуць з’явіцца студыі мастакоў, творчыя лабараторыі, скульптурныя майстэрні, а таксама кавярні, рэстараны, арт-, сувенірныя і кніжныя крамы, залы для публічных мерапрыемстваў.
Зразумела, цэнтрам кампазіцыі будзе сам Мемарыяльны музей-майстэрня Заіра Азгура, экспазіцыя якога стане больш дынамічнай, дапоўніцца новымі сродкамі трансфармацыі прасторы, а на сцены ў цёмны час сутак ляжа каляровая мастацкая відэапраекцыя.
Для Кацярыны і Анастасіі, як і для астатніх удзельнікаў студэнцкага форуму, гэта падзея — не толькі магчымасць прадэманстраваць свае архітэктурныя і дызайнерскія ідэі, але і атрымаць новыя веды. Таму што ў праграму мерапрыемства ўключаны таксама лекцыі, майстар-класы, на якія запрошаны лепшыя айчынныя і замежныя архітэктары, мастакі, ландшафтныя дызайнеры, а таксама псіхолагі, сацыёлагі, спецыялісты па аперацыях з нерухомасцю, маркетолагі.
Гэта дазваляе наладзіць вучобу пры максімальным мiждысцыплінарным узаемадзеянні, у рэжыме вольнага абмену думкамі паміж студэнтамі і выкладчыкамі, што вельмі важна для праектантаў асяроддзя.
Нашым гераіням пашчасціла пазнаёміцца з новым фарматам адукацыі ў Еўропе. Гэта было своеасаблівай ўзнагародай за выдатна выкананыя конкурсныя работы. Прымаючы ўдзел у такіх еўрапейскіх сустрэчах дойлідаў, яны задумалі правесці нешта падобнае і ў Беларусі. Разам з іншымі студэнтамі факультэта Кацярына, якая вучыцца зараз на пятым курсе, удзельнічала ў мінулым годзе ў стварэнні канцэпцыі і арганізацыі першага форуму, а другакурсніца Анастасія ўвайшла ў групу падрыхтоўкі другога.
— Каб прафесійная падрыхтоўка будучых архітэктараў была больш эфектыўнай, было б добра больш часу адводзіць вывучэнню такіх праграм, як «AutoCAD», «Autodesk 3ds Max», бо ўся работа у будучым будзе цалкам залежыць ад узроўню нашага валодання імі, — выказвае свае думкі Кацярына. — Недзе праз год у мяне размеркаванне, і я спадзяюся трапіць у добрае архітэктурнае бюро, дзе будзе магчымасць працаваць пад кіраўніцтвам вядучых прафесіяналаў сваёй справы.
— А чаму б не паспрабаваць адразу трапіць на месца галоўнага архітэктара нейкага раённага цэнтра? — пытаюся ў Кацярыны.
— Не, — рашуча адвяргае яна «правакацыйную» прапанову. — Перш чым браць на сябе такую адказнасць, трэба атрымаць вопыт, таму што нашы вучэбныя заданні вельмі далёкія ад рэальных праектаў. Толькі на практыцы адчуваеш усю сур’ёзнасць работы, якую выконваеш.
Дзмітрый Патыка
Рэспубліка, 24 лістапада 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/802/17867
Текущая дата: 18.11.2024