Белорусский портал в Казахстане

З клопатам аб пажылых



У Клімавіцкім раёне адкрылі дом часовага пражывання для пенсіянераў.

Гэты дом адкрыўся ў вёсцы Барысавічы. У памяшканні зроблена ўсё, каб пажылыя людзі адчувалі сябе ўтульна: ёсць паравое і пячное ацяпленне, сучасная мэбля. Тут таксама добры прысядзібны ўчастак, пабудаваны хлеў для вядзення хатняй гаспадаркі.

Жыць у доме пажылыя людзі змогуць неабмежаваную колькасць часу. Карыстанне яго паслугамі платнае — з пенсіі адлічваецца 80 %. Але, па прызнанні старых, за такія камфортныя ўмовы, якасную сацыяльную дапамогу гэтых грошай зусім не шкада.

Рэспубліка, 24 лістапада 2012


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/802/17898
Текущая дата: 18.11.2024