Кінафестываль "Лістапад" раздаў прызы сваім лаўрэатам пад чароўнае гучанне фларэнтыйскай віяланчэлі.
Гран-пры "Золата "Лiстапада" прысуджаны карціне "У тумане" рэжысёра Сяргея Лазніцы, знятай паводле аднайменнай аповесці Васіля Быкава. Пра гэта вечарам 9 лістапада на ўрачыстай цырымоніі закрыцця XIX Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад" паведаміў старшыня журы асноўнага конкурсу ігравога кіно рэжысёр Андрэй Звягінцаў.
Вечар прайшоў пад жывую ігру віяланчэліста з сусветным імем Барыслава Струлёва. Пад акампанемент яго інструмента работы фларэнтыйскага майстра XVIII стагоддзя Луіджы П`ятэліні на сцэне Малой залы Палаца Рэспублікі гледачы ўбачылі гарманічнае спалучэнне брэйк-данса ў выкананні артыстаў тэатра Аll inclusive, пластыкі ад харэографа-пастаноўшчыка нацыянальнай каманды Беларусі па мастацкай гімнастыцы і выступленняў зорак спорту і эстрады.
Прыз прэзідэнта Беларусі "За гуманізм і духоўнасць у кіно" атрымаў Аляксандр Карпілоўскі — рэжысёр карціны "Прыватнае піянерскае" (Расія).
Уручаючы спецыяльную ўзнагароду Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта — прыз сімпатый гледачоў ("Бронза "Лістапада") — карціне "Веласіпед майго бацькі" (Польшча), мэр сталіцы Мікалай Ладуцька адзначыў: "Мне вельмі прыемна паведаміць вам, што сёлета абсалютная большасць фільмаў прайшла пры аншлагу. У кінатэатрах горада не хапала месцаў для вялікай колькасці тых, хто жадаў паглядзець кіно. Я хачу выказаць падзяку мінскаму гледачу за такую цікавасць да кінамастацтва. Кінафестываль "Лістапад" становіцца больш эфектыўным год ад года. Сёлета фільмы ў межах кінафестывалю наведала больш як 30 тысяч чалавек!"
Прыз "За найлепшую рэжысуру" атрымаў Васіль Сігараў (фільм "Жыць", Расія), "За найлепшую аператарскую работу імя Ю.А.Марухіна" — Аадэль Нодэх-Фарахані (фільм "Крутая Колка", Латвія). Спецыяльны прыз журы асноўнага конкурсу ігравога кіно "За бліскучае адкрыццё новага вымярэння ў жанры камедыі" атрымаў фільм "Апавяданні" Міхаіла Сягала (Расія). Прыз "Серабро "Лістапада" ў намінацыі "Фільм як з`ява мастацтва" атрымала карціна "За пагоркамі" Крысціяна Мунджу (Румынія, Францыя, Бельгія).
Гран-пры "За найлепшы дакументальны фільм" дастаўся карціне "Вёска без жанчын" (Сербія), спецыяльны прыз журы конкурсу дакументальнага кіно — фільму Outro Юліі Панасенкі (Расія).
Прыз "За найлепшую жаночую ролю" рашэннем міжнароднага журы быў прысуджаны Яне Траянавай і Вользе Лапшыной (фільм "Жыць"), "За найлепшую мужчынскую ролю" — Міхаілу Месхі (фільм "Апякун" Зазы Урушадзэ, Грузія). Спецыяльны дыплом журы "За актуальнасць тэмы і дакладнасць кінамовы" атрымаў фільм "Пасля Лусіі" Мічэля Франка (Мексіка).
БелаПАН, 10 лістапада 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/805/17540
Текущая дата: 18.11.2024