5 лістапада ў Мінску, у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы (ЦНБ) імя Я.Коласа НАН Беларусі, адбылася прэзентацыя кнігі польскага тэатразнаўцы Збігнева Ендрыхоўскага "Гродзенскія тэатры 1784—1864" (Варшава, 2012).
Аўтар прадставіў цэласную карціну тэатральнага жыцця на Гродзеншчыне, выкарыстаўшы каштоўныя, у тым ліку раней неапублікаваныя, матэрыялы з архіваў і бібліятэк Польшчы, Беларусі, Расіі і Літвы.
Да імпрэзы супрацоўнікамі аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ арганізавана выстаўка "З гісторыі тэатральнага жыцця Беларусі". На ёй прадстаўлена больш за сто рукапісных і друкаваных дакументаў XVIII—XXI стст. з фондаў бібліятэкі, прысвечаных сцэнічнаму мастацтву мінулых стагоддзяў.
Найстарэйшы дакумент у экспазіцыі датаваны 1778 годам — праграма "Сялянскага балета" ў пастаноўцы Гродзенскага тэатра, які належаў вядомаму палітычнаму і грамадскаму дзеячу Вялікага Княства Літоўскага Антону Тызенгаўзу. Побач з дакументамі магнацкага тэатра — афішы, праграмы, запрашэнні аматарскіх калектываў Вільні, Мінска, Капыля, Клецка, Ліды, Ярэміч, Горы-Горак 1897—1937 гг. На паліцах — прыжыццёвыя выданні вельмі папулярных у свой час сцэнічных твораў Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча і Уладзіслава Сыракомлі, даследаванні па гісторыі тэатра Казіміра Уладзіслава Вуйціцкага і Уладзіслава Хамянтоўскага, мемуары пісьменніка, палітычнага дзеяча Рэчы Паспалітай Юльяна Урсына Нямцэвіча "Дзённікі маіх часоў" (Тарнаў, 1880). Асобныя экспанаты захавалі на сваіх старонках пячаткі і рукапісныя запісы знакамітых асоб, у тым ліку пісьменнікаў Элізы Ажэшкі і Максіма Гарэцкага.
БелаПАН, 5 лістапада 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/806/17410
Текущая дата: 18.11.2024