На пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД, якое прызначана правесці ў Ашхабадзе 5 снежня, будзе абмяркоўвацца праект рашэння аб падрыхтоўцы да святкавання 70-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гадоў.
Як паведамілі ў прэс-службе Выканаўчага камітэта Садружнасці, у прэамбуле праекта зроблены акцэнт на сусветна-гістарычную значнасць Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, вырашальны ўнёсак народаў СССР у разгром гітлераўскай Германіі і імперыялістычнай Японіі, ратаванне чалавецтва ад фашысцкага заняволення. Адзначаецца неабходнасць праяўлення пастаяннага клопату аб пакаленні пераможцаў — ветэранах Вялікай Айчыннай вайны, працаўніках тылу, удовах воінаў, якія загінулі ў баях з захопнікамі, а таксама імкненне народаў дзяржаў — удзельніц СНД з годнасцю адзначыць знамянальны юбілей — 70-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Праектам рашэння рэкамендавана распрацаваць і прыняць нацыянальныя праграмы па падрыхтоўцы і святкаванні юбілею Перамогі. Прапаноўваецца ў СМІ больш поўна асвятляць гістарычную праўду пра Вялікую Айчынную вайну і подзвігі савецкіх воінаў у барацьбе з фашысцкімі захопнікамі, актывізаваць працу па захаванні і ўвекавечанні памяці пра мужнасць і гераізм народаў СССР, праяўляць пастаянны клопат пра воінскія пахаванні, мемарыяльныя комплексы, помнікі і абеліскі.
Савету кіраўнікоў урадаў СНД даручана з улікам нацыянальных праграм падрыхтаваць і ўнесці на разгляд Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД праект Плана асноўных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і святкаванні 70-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гадоў.
Апрача таго, прадугледжваецца заснаваць Ганаровы ордэн і юбілейны медаль "70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.".
На пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў у Ашхабадзе плануецца разгледзець каля 20 праектаў дакументаў, скіраваных на паглыбленне рэгіянальнага супрацоўніцтва ў эканамічнай і гуманітарнай сферах, забеспячэння бяспекі і іншых кірунках.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 7 лістапада 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/806/17449
Текущая дата: 18.11.2024