Белорусский портал в Казахстане

Лукашэнка: Ніхто не мог падумаць, што мы на працягу 20 гадоў зможам захаваць дзяржаву ад далучэння ці дзялення



Галоўным дасягненнем за час свайго кіраўніцтва Аляксандр Лукашэнка лічыць захаванне незалежнасці Беларусі.

Пра гэта ён заявіў у інтэрв`ю брытанскай газеце "Індэпэндэнт" і тэлеканалу Бі-бі-сі, апублікаваным 19 кастрычніка.

"Я б не сказаў, што гэта мае асабістыя дасягненні. Так, я як кіраўнік дзяржавы, які валодае вялікімі паўнамоцтвамі па Канстытуцыі нашай краіны, адыграў пэўную ролю ў гэтым, можа, вызначальную, давайце не будзем тут выдыгаць і гаварыць пра тое, сціпла гэта ці не. Я абавязаны быў адыграць вызначальную ролю, але гэта праца многіх людзей і, шчыра скажу, усяго беларускага народа, які не толькі чуў мяне, але і слухаў, і рабіў так, як я прасіў. Таму гэта такі вялікі працэс, усёабдымны працэс", — сказаў Лукашэнка.

"Ніхто тады не мог падумаць, што мы на працягу 20 гадоў можам захавацца як дзяржава ад знішчэння, ад працэсаў далучэння ці дзялення", — дадаў ён.

"Ніхто ж пра гэта не кажа і не ведае, а напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў нават у нас ішлі актыўныя размовы (яны ў Польшчы і зараз не сціхаюць, і карты надрукавалі), што заходняя Беларусь — гэта польская тэрыторыя, яна незаконна належыць Беларусі. А на Палессі, на поўдні краіны, быў нацыяналістычны сепаратысцкі рух аб аддзяленні паўднёвай часткі Украіны і стварэнні Палескай рэспублікі. Гэта значыць, ішлі і такія цэнтрабежныя працэсы ў Беларусі. Ну, а потым, вядомы выраз, што "няблага было б, каб Беларусь стала паўночна-заходнім краем Расіі", "каб Беларусь губернямі, абласцямі ўвайшла ў склад Расіі. Але нам удалося супрацьстаяць гэтаму", — падкрэсліў Лукашэнка.

БелаПАН
Мінск, 20 кастрычніка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/811/16972
Текущая дата: 18.11.2024