17 верасня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Максіма Танка. З гэтай нагоды ў Мінску ўсклалі кветкі да мемарыяльнай дошкі на доме № 15 па вуліцы Кульман, дзе апошнія 17 гадоў жыцця жыў народны паэт Беларусі.
"Ускладанне кветак — адно з мерапрыемстваў у шэрагу іншых, прымеркаваных да святкавання юбілею паэта, — паведаміла дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Лідзія Макарэвіч. — Вельмі прыемна адзначыць, што да ўрачыстасцяў далучылася ўся краіна. У бібліятэках, школах, музеях адбыліся вечарыны, прэзентацыі кніг, выставы. У Мядзелу, на малой радзіме Танка, прайшло рэспубліканскае свята паэзіі і песні, былі ўскладзены кветкі да магілы паэта, у цэнтры Мядзела закладзены камень у гонар яго 100-годдзя. Некалькі выстаў падрыхтаваў да юбілею наш музей".
Ва ўскладанні кветак узялі ўдзел намеснік міністра культуры Тадэвуш Стружэцкі, старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец, праўнук Максіма Танка, прадстаўнікі творчай і навуковай грамадскасці, школьнікі.
БелаПАН, 17 верасня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/816/16466
Текущая дата: 18.11.2024