Белорусский портал в Казахстане

Беларускія навукоўцы ў Год кнігі аб`ядналі ўсе народы і этнасы, якія пражываюць у краіне, пад адным дахам



Гэта стала магчыма дзякуючы выданню зборніка "Хто жыве ў Беларусі". Яго прэзентацыя прайшла ў бібліятэцы Нацыянальнай акадэміі навук.

Традыцыі, побыт і звычаі татараў, рускіх, цыганоў, карэйцаў, яўрэяў - максімальна поўная інфармацыя аб жыцці этнічных супольнасцяў на 800 старонках з яркімі ілюстрацыямі. Унікальная кніга будзе даступная ў бібліятэках і кніжных магазінах.

Аляксандр Лакотка, дырэктар інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы НАН Беларусі: "Гэта першы этап. Бо сёння ў Беларусі пражывае каля 140 прадстаўнікоў розных этнасаў, і, вядома, далёка не ўсе яны тут адлюстраваныя. Падчас далейшых даследаванняў гэты спіс будзе папаўняцца".

Белтэлерадыёкампанія
9 верасня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/818/16301
Текущая дата: 18.11.2024