Белорусский портал в Казахстане

Фотамастак Марыя Бонэ: Камп`ютарная графіка — гэта не мастацтва, а дыстыляваная вада



31 жніўня ў філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі "Дом-музей І з`езда РСДРП" адкрылася фотавыстава Марыі Бонэ "Дом".

Фотамастачка ўсяго тры гады таму скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў. З`яўляецца прызёрам конкурсу "Мінскія фатаграфіі", удзельнікам некалькіх калектыўных праектаў. Фота Бонэ захоўваюцца ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, прыватных калекцыях.

"Гэтыя фатаграфіі, выкананыя ў тэхналогіях пазамінулага стагоддзя, захапляюць сваёй фатаграфічнасцю, вытанчанасцю, напоўненасцю святлом, — зазначыў на адкрыцці экспазіцыі намеснік старшыні грамадскага аб`яднання "Творчы саюз "Фотамастацтва" Іван Пятровіч. — Іх змест чапляе нас усіх, таму што мы прыходзім на выставу далучыцца да таго натхнення, якое зведваў аўтар, калі рабіў гэтыя фатаграфіі. Мы знаходзім эмацыянальны водгук ад кожнай работы".

На выставе "Дом" выстаўлены работы, выкананыя ў ручных аўтарскіх фатаграфічных тэхніках гуміарабік і алавяны працэс. Абедзве гэтыя тэхналогіі прымяняюцца ў піктаральнай фатаграфіі (ад англ. жывапісны, карцінны) фатаграфіі і адносяцца да рэдкіх і працаёмкіх.

На пытанне, навошта вам гэты складаны хімічны працэс, тады як тое ж самае можна зрабіць сёння з дапамогай фоташопа, Марыя Бонэ адказала: "Тое, што магчыма зрабіць фоташопам, я не магу назваць мастацтвам. Мне вельмі важна ўдыхаць пах, кранаць гэта рукамі. А камп`ютарная графіка — гэта як дыстыляваная вада".

БелаПАН, 31 жніўня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/819/16172
Текущая дата: 18.11.2024