Белорусский портал в Казахстане

АБСЭ: справы Pussy Riot і "плюшавага дэсанту" - небясьпечны трэнд



З такой заявай выступіла 17 жніўня прадстаўніца АБСЭ ў пытаньні свабоды СМІ Дуня Міятавіч.

"У некаторых краінах я назіраю тэндэнцыю, у рамках якой улады, сацыяльныя ды рэлігійныя групы, а таксама суды займаюць усё больш абмежавальную пазыцыю адносна інфармацыйнага зьместу, які лічыцца абразьлівым, маральна сумнеўным ці небясьпечным для дзяцей. У бальшыні выпадкаў гэта  - нагода для цэнзураваньня зьместу, які проста не ўпісваецца ў мэйнстрым ці зьяўляецца крытычным", - гаворыцца ў заяве

"Абвінавачаньні ў хуліганстве і рэлігійнай нянавісьці не павінны ўжывацца для абмежаваньня свабоды выказваньня. Выказваньні, незалежна ад іх правакатыўнасьці, сатырычнасьці ці хваравітасьці датычнай тэмы, не павінны абмяжоўвацца, здушацца і ні ў якім разе не павінны прыводзіць да зьняволеньня", - падкрэсьліла Міятавіч.

У рамках згаданага "небясьпечнага трэнду" Міятавіч згадала арышт 20-гадовага беларуса Антона Сурапіна за выстаўленьне ў сваім блогу фота плюшавых мядзьведзікаў, раскіданых, як мяркуецца, швэдамі зь лёгкаматорнага самалёта, на якім яны прыляцелі ў Беларусь зь Літвы.

Радыё Свабода, 17 жніўня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/823/15939
Текущая дата: 19.11.2024