У шэрагу гарадоў Беларусі 5 жніўня праходзяць святочныя мерапрыемствы з нагоды Дня чыгуначніка, паведамілі ў прэс-службе БЧ.
Дзень чыгуначніка, які быў заснаваны ўказам прэзідэнта ў 1995 годзе, святкуецца ў Беларусі ў першую нядзелю жніўня.
Першым беларускім горадам з чыгуначным рухам стаў Гродна. Першая лінія Парэчча — Гродна пачала дзейнічаць яшчэ ў 1862 годзе як частка Санкт-Пецярбургска-Варшаўскай чыгункі. У 2012 годзе Беларуская чыгунка адзначыць 150-годдзе.
У Мінску свята пачалося ў 9.30 спартыўнымі спаборніцтвамі на стадыёне "Лакаматыў". З 15.00 на плошчы перад Палацам культуры і спорту чыгуначнікаў пройдзе святочны канцэрт з удзелам артыстаў беларускай эстрады і творчых калектываў Палаца культуры. Вечарам перад чыгуначнікамі выступіць ВІА "Самацветы".
У Баранавічах цэнтрам свята стаў гарадскі парк, дзе разгорнуты сцэнічная і гульнявая пляцоўкі, фотагалерэя дасягненняў прадпрыемстваў Баранавіцкага аддзялення беларускай магістралі. Акрамя цырымоніі прысвячэння маладых спецыялістаў у прафесію, у праграме свята — творчая сустрэча з удзельнікамі клуба аўтарскай песні "Ваганты" і паэтычнага клуба "Свіцязянка", а таксама вялікая эстрадная праграма. На спартыўных пляцоўках праходзяць турніры па пляжным валейболе, шашках, шахматах, вялікім тэнісе.
У Брэсце ў гарадскім парку культуры і адпачынку імя 1-га Мая пасля ўшаноўвання працоўных дынастый аддзялення дарогі адбудзецца гала-канцэрт калектываў і выканаўцаў аддзялення дарогі, канцэртна-танцавальная праграма гарадскога духавага аркестра.
У Гомелі ўрачыстыя мерапрыемствы праходзяць у Палацы культуры чыгуначнікаў. Перад чыгуначнікамі выступіць ансамбль "Сябры" і народны артыст Украіны Мікалай Гнацюк.
У Магілёве ў культурна-спартыўным цэнтры адбудзецца шоу-праграма "Поле-цудаў", канцэрт вядучых калектываў мастацкай самадзейнасці. Таксама прадугледжана выступленне арт-гурту "Беларусы" і гурту "Піва ўдваіх". У праграме дня — спартыўныя мерапрыемствы, у тым ліку шахматна-шашачны турнір, спаборніцтвы па пляжным валейболе, паказальныя выступленні і майстар-клас па гарадошным спорце, шэраг іншых спаборніцтваў.
У Віцебску арганізаваны масавыя гулянні, фотавыстава, конкурс дзіцячых малюнкаў, а таксама выстава кветак.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 5 жніўня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/824/15631
Текущая дата: 18.11.2024