Пра гэта паведамілі ў пасольстве Вялікабрытаніі ў Беларусі.
"Прэзідэнт Лукашэнка знаходзіцца ў спісе асоб, якім забаронены ўезд у Еўрасаюз з прычыны яго ўдзелу ў парушэнні міжнародных стандартаў падчас прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 19 снежня 2010 года, а таксама далейшага задушэння грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі. Гэтая забарона застаецца ў сіле і будзе дзейнічаць падчас Алімпійскіх гульняў. Рашэнне па гэтым пытанні не будзе зменена", — паведамілі у пасольстве Вялікабрытаніі ў РБ.
Нагадаем, інфармацыя пра тое, што беларускі кіраўнік не зможа наведаць Лондан, з`явілася 24 ліпеня. У "Твітэры" на старонцы першага віцэ-спікера Дзярждумы Расіі, прэзідэнта Алімпійскага камітэта РФ Аляксандра Жукава з`явілася паведамленне: "Прэзідэнту НАК Беларусі А.Лукашэнку аргкамітэт Алімпіяды ў Лондане не даў акрэдытацыю. Спорт — па-за палітыкай? А што рабіць з алімпійскімі каштоўнасцямі і традыцыямі? Кожны школьнік ведае, што ў Грэцыі на час гульняў заключалі перамір`е".
У Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі гэту інфармацыю каментаваць адмовіліся. "Мы не каментуем такія рэчы", — заявіў БелаПАН супрацоўнік прэс-службы кіраўніка дзяржавы.
У Міжнародным алімпійскім камітэце БелаПАН заявілі: "Гэтае пытанне ўваходзіць у кампетэнцыю мясцовых улад, якія вырашаюць: дазволіць ці не дазволіць уезд на тэрыторыю краіны-арганізатара".
Алімпіяда ў Лондане пройдзе з 27 ліпеня па 12 жніўня, цырымонія адкрыцця адбудзецца 27 ліпеня. Паводле звестак брытанскіх СМІ, на адкрыццё Гульняў прыбудзе рэкордная колькасць кіраўнікоў дзяржаў — прыкладна 120, але не прыедуць "лідары з чорнага спісу ЕС".
Лукашэнка наведваў летнія Алімпійскія гульні 2008 года ў Пекіне і зімовыя Алімпійскія гульні 1998 года ў Нагана.
12 ліпеня гэтага года, выступаючы на адкрыцці міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", Лукашэнка параўнаў яго з Алімпіядай. "Па колькасці ўдзельнікаў і разнастайнасці праграмы "Славянскі базар" можа прэтэндаваць на званне летняй культурнай Алімпіяды", — сказаў Лукашэнка.
Паводле яго слоў, на фестывалі дзейнічае галоўны алімпійскі прынцып: мастацтва, як і спорт, па-за палітыкай, на сцэнічных пляцоўках пануе дух сумленнай барацьбы і шчырага захаплення талентам. "Алімпіяда вельмі адстае ад нашага "Базару", яна палітызавана, там вельмі шмат праблем. А "Славянскі базар" — гэта астравок вальнадумства, незалежнасці, і ў нашага "Славянскага базару" многаму можна навучыцца", — лічыць беларускі кіраўнік.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 25 ліпеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/827/15367
Текущая дата: 19.11.2024