Журы Адэскага кінафэстывалю прызнала найлепшым фільмам «У тумане» Сяргея Лазьніцы паводле аднайменнай аповесьці Васіля Быкава.
Раней гэты фільм перамог на кінафэстывалі ў Ерэване, атрымаў гран-пры кінафэствалю імя Таркоўскага «Люстэрка» у Іванаве, і ўзнагароду кінакрытыкаў на фэстывалі ў Канах.
Сам рэжысэр Сяргей Лазьніца назваў гэты фільм драмай «пра чалавека, які спрабуе зрабіць маральны выбар у амаральных абставінах». Галоўнага героя, пуцявога абходчыка Сушчэню, якога вінавацяць у супрацоўніцтве з акупантамі, грае беларускі актор Уладзімір Сьвірскі.
У здымачнай групе працавалі беларусы, латышы, літоўцы, немцы, расейцы, палякі, румыны, чэхі. Бюджэт фільму — прыкладна 2 мільёны эўра.
Карціну зьнялі за 28 дзён у Латвіі. Гэта міжнародны кінапраект, яго ўдзельнікі — «Беларусьфільм», MA.JA.DE Fiction (Нямеччына), кінакампанія «Джы Пі» (Расея), Rija Films (Латвія), Lemming Film (Нідэрлянды), Фонд падтрымкі эўрапейскага кіно EURIMAGES.
Сяргей Лазьніца нарадзіўся ў Баранавічах, вучыўся ў Кіеве, працаваў у Маскве, 10 гадоў таму эміграваў у Нямеччыну. Цяпер жыве ў Бэрліне.
Радыё Свабода, 22 ліпеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/827/15441
Текущая дата: 19.11.2024