Як паведаміла прэс-служба прэзідэнта, такое меркаванне ён выказаў 20 ліпеня падчас наведвання адрэстаўраванага палацава-паркавага ансамбля XVI—XIX стагоддзяў у Нясвіжы.
Лукашэнка мяркуе, што існую сістэму ў рэстаўрацыі неабходна рэарганізаваць. "Такая рэканструкцыя нікому не патрэбная. Гэта апошні замак, дзе я хаджу і ўсё трымаю на кантролі. Садзіцеся і думайце, якім будзе прадпрыемства па рэстаўрацыі. Трэба ўсіх аб`яднаць у адну арганізацыю. А то мы там марнуем шалёныя грошы, робім ў разы даражэй, чым калі б замежныя спецыялісты рабілі", — сказаў кіраўнік дзяржавы.
Ён лічыць, што ў Беларусі ёсць добрыя рэстаўратары, якіх нельга страціць. "Гэта рэдкія людзі, і яны павінны атрымліваць добрыя грошы за сваю працу", — адзначыў Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы даручыў унесці яму прапановы па стварэнні "моцнай, годнай арганізацыі, якая аб`яднала б усіх рэстаўратараў". "Мы не павінны страціць таленты", — дадаў ён.
Як праінфармаваў Лукашэнку міністр культуры Павел Латушка, палацава-паркавы ансамбль ужо аказвае шэраг платных паслуг. У 2011 годзе даходы ад іх склалі 1,5 млрд. рублёў. За тры апошнія гады вырасла і колькасць наведвальнікаў комплексу. Калі ў 2010 годзе палацава-паркавы ансамбль наведалі 173 тыс. чалавек, у 2011-м — 210 тыс., то за першае паўгоддзе 2012 года — прыкладна 136 тыс. чалавек. Чакаецца, што да канца года тут пабываюць амаль 300 тыс. наведвальнікаў. Паводле слоў Латушкі, на працягу двух-трох гадоў комплекс выйдзе на 100-працэнтную акупнасць расходаў на ўтрыманне аб`екта.
Лукашэнка адзначыў, што наведванне палацава-паркавага ансамбля ў Нясвіжы павінна быць даступным для беларусаў. "Не трэба рвацца і бегчы за вялікімі грошамі. Усё трэба рабіць паступова. Бо мы тады адаб`ем ахвоту ва ўласных людзей. Трэба, каб беларусы гэта бачылі", — лічыць кіраўнік дзяржавы. "Усё трэба рабіць вельмі акуратна, разумна. Дырэктар павінен зыходзіць з таго, быццам гэта яго комплекс, лішні крок налева ці направа — страты. А не думаць, што дзяржава дзесьці дапаможа, падставіць плячо", — падкрэсліў беларускі кіраўнік.
Ён таксама пагутарыў з прадстаўнікамі роду Радзівілаў, якія прыехалі наведаць адрэстаўраваны замак. Яны адзначылі, што ў цэлым ім падабаецца тое, што зроблена ў замку. "Радзівілы ніколі не хацелі з`язджаць адгэтуль, але ў 1939 годзе былі вымушаны зрабіць гэта. Але наша сэрца заўсёды тут", — сказаў адзін з нашчадкаў роду Радзівілаў. "Прыязджайце сюды. Зараз вам ёсць куды прыехаць", — у сваю чаргу сказаў Лукашэнка.
Ён перадаў у дар музею пояс слуцкага тыпу, характэрны для паясоў, якія вырабляліся на мануфактурах Рэчы Паспалітай у 1760—1790-х гадах. Пояс вытканы з шаўковай і сярэбранай пазалочанай нітак. У сваю чаргу прэзідэнту на памяць пра наведванне палацава-паркавага ансамбля быў перададзены габелен з відамі Нясвіжскага замка.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 20 ліпеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/828/15480
Текущая дата: 19.11.2024