Белорусский портал в Казахстане

Дыджэі сусветнага ўзроўню выступяць на адкрыцці Дня моладзі 13 ліпеня на Славянскім базары ў Віцебску



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе грамадскага аб`яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі".

Дзень моладзі на Славянскім базары ў гэтым годзе пройдзе 13 і 14 ліпеня. Самае маладзёжнае свята фестывалю адкрые на плошчы Перамогі ў Віцебску вечарынка DJ Night, на якой выступяць DJ Alex Gaudino з Італіі - аўтар галоўнага летняга хіта 2007 Destination Calabria. Удзельнікамі DJ Night стануць таксама расійскія DJ MEG і DJ Nejtrino, запатрабаваныя як у СНД, так і ў далёкім замежжы.

Працягам Дня моладзі на Славянскім базары стане міжнародны фестываль "Агонь танца-2012", які збярэ больш за 400 маладых танцораў Беларусі, Латвіі, Літвы, Расіі, Украіны. Да іх далучацца больш за 500 прадстаўнікоў маладзёжных субкультур, якія правядуць для ўсіх жадаючых майстар-класы па брэйк-дансу, хіп-хопу, скейтборду, ролерспорту, графіці, бодзі-арту і шматлікіх іншых напрамках.

Завершыць Дзень моладзі вечарынка ў стылі рок.

6 ліпеня 2012, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/831/14988
Текущая дата: 19.11.2024