Белорусский портал в Казахстане

Новы міністар культуры РФ: цела Леніна пара пахаваць



Адзін з лідэраў апазыцыі Сяргей Удальцоў напісаў у Твітэры, што Мядзінскі такой прапановай «уносіць свае 5 капеек у падрыхтоўку рэвалюцыі».

Новы міністр культуры Расіі Уладзімір Мядзінскі мяркуе, што цела Ўладзіміра Леніна павінна быць пахаванае.

У інтэрвію радыёстанцыі «Эхо Москвы» Мядзінскі прапанаваў аддаць цела Леніна зямлі – з належнымі ўшанаваньнямі – а ў маўзалеі зладзіць музэй.

Міністар падкрэсьліў, што гэта яго «прыватная пазыцыя".

Ранейшы міністар культуры Аляксандр Аўдзееў лічыў, што не варта хаваць Леніна, пакуль у грамадзтве няма кансэнсусу па гэтым пытаньні.

Адзін з лідэраў апазыцыі Сяргей Удальцоў напісаў у Твітэры, што Мядзінскі такой прапановай «уносіць свае 5 капеек у падрыхтоўку рэвалюцыі».

Радыё Свабода, 9 чэрвеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/835/14556
Текущая дата: 18.11.2024