Белорусский портал в Казахстане

Дабрачынная перыёдыка для дзяцей



Магілёўскі філіял "Белпошты" распачаў дабрачынную акцыю "Падары дзецям радасць чытання". Падтрымлівае ў гэтым паштавікоў Ленінскі райкам БРСМ у Магілёве.

Да 27 чэрвеня ўсе, хто жадае падтрымаць выхаванцаў інтэрнатных устаноў Магілёўскай вобласці, у любым аддзяленні паштовай сувязі могуць аформіць падпіску на дзіцячыя газеты і часопісы, на тэрмін ад аднаго месяца да паўгода. Там жа можна пазнаёміцца са спісам устаноў для дзяцей-сірот у рэгіёне і з пералікам беларускіх і расійскіх перыядычных выданняў для дзяцей і юнацтва.

У Магілёўскім філіяле "Белпошты" пракаментавалі, што ахвотныя падарыць падпіску сіротам ужо знайшліся, і запрашаюць людзей зрабіць такі ж дабрачынны жэст.

Звязда, 9 чэрвеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/835/14558
Текущая дата: 18.11.2024