7 сакавіка ў канцэртнай зале "Мінск" выступае славуты ў 1990-я гады гурт "Ласкавы май" з праграмай "Белыя ружы для каханых".
Перад канцэртам прадзюсар калектыву Андрэй Разін і ўдзельнік першага складу Андрэй Гураў далі прэс-канферэнцыю ў Мінску.
"Менавіта ў Беларусі выходзіла газета "Ласковый май", — нагадаў тыя часы Разін. — Выданне, якое рэдагаваў Павел Якубовіч, зараз галоўрэд прэзідэнцкай "Советской Белоруссии", пяць гадоў мела падпісны наклад у 1,1 млн. асобнікаў. Дый сам гурт быў зарэгістраваны як фірма і базаваўся ў Мінску. Усе крымінальныя справы, якія спрабавалі распачаць супраць нас канкурэнты, заканчваліся нічым — беларускія ўлады не дапускалі, каб на гурт былі хоць якія напады".
Паводле слоў Разіна, ён даўно пабудаваў дом у Вішнёўцы непадалёк ад Мінска, і калегі-музыканты з задавальненнем туды прыязджаюць. Апрача таго, прадзюсар з`яўляецца саўладальнікам турысцка-паляўнічага комплексу "Бабровая хата" ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці, будуе яшчэ адну сядзібу "Лісіная нара" пад Мінскам. "З улікам таго, што Еўрасаюз зараз з глузду з`ехаў і пачаў ствараць спісы неўязных беларускіх бізнесменаў, — растлумачыў Разін, — гэтыя аб`екты будуць запатрабаваныя кіраўніцтвам краіны і бізнесменамі".
"Дый увогуле, калі на нас будуць нападаць, — разгаварыўся ён, — палітычны прыстанак будзем прасіць толькі ў Беларусі. Думаю, Аляксандр Рыгоравіч нас не аддасць, заступіцца. Мы яго і яго палітыку заўсёды падтрымлівалі пачынаючы з 1994 года".
"Канцэрты гурту "Ласкавы май" проста "шарахаюць" усіх канкурэнтаў, — заявіў Разін. — Пугачова два дні не магла апамятацца, калі даведалася, што ў Гомелі на наш канцэрт было прададзена 18 тысяч білетаў".
БелаПАН, 7 сакавіка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/855/12685
Текущая дата: 18.11.2024