Ніякіх двух саюзаў палякаў у Беларусі не існуе, заявіў упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Гуляка 23 лютага на прэс-канферэнцыі ў Мінску.
Паводле яго слоў, існуе афіцыйна зарэгістраваны Саюз палякаў пад кіраўніцтвам Мечыслава Лысага. Гэты саюз, зазначыў Гуляка, аб`ядноўвае 77 абласных і гарадскіх арганізацый, у ім знаходзяцца прыкладна 8 тысяч чалавек. "Калі заўтра будуць ўваходзіць шэсць тысяч, значыць будзе шэсць", — заўважыў Гуляка.
"У неіснуючы Саюз палякаў на чале з Анжалікай Арэхвай уваходзяць максімум 150 чалавек", — заявіў ён, падкрэсліўшы, што ў саюз палякаў пад кіраўніцтвам Лысага "для ўсіх адчынены дзверы".
"Мы не дзелім палякаў, якія жывуць у Беларусі, як гэта робяць у Польшчы, на паважаных або непаважаных, — сказаў Гуляка. — У нас у Беларусі жывуць 140 нацыянальнасцяў, грамадзян Рэспублікі Беларусь, тады як палякі сваю тэму трактуюць такім чынам: на тэрыторыі Польшчы жывуць палякі. Ёсць розніца? Прааналізуйце розніцу ў падыходах".
Упаўнаважаны па справах рэлігій растлумачыў: саюз палякаў на чале з Анжалікай Арэхвай, не зарэгістраваны таму, што Міністэрства юстыцыі Беларусі налічыла 18 пазіцый парушэнняў і заўваг пры правядзенні з`езда па іх жа статуце.
Палякі, зазначыў Гуляка, заяўляюць, што ў Польшчы шмат увагі надаюць вывучэнню беларускай мовы. Але "ніводнай беларускамоўнай школы, у якой вывучалі б усе прадметы на беларускай мове, там няма", сцвярджае ён, беларуская мова ў Польшчы вывучаецца, у асноўным, факультатыўна.
У Беларусі ж, сказаў Гуляка, працуюць дзве польскамоўныя школы — у Гродне і Ваўкавыску. У іх вучацца больш як 510 дзяцей, якія вывучаюць усе прадметы на польскай мове. Больш як 280 выпускнікоў гэтых школ паступілі ў ВНУ, большасць — у польскія.
Чыноўнік падкрэсліў: галоўныя пытанні стварэння грамадскіх саюзаў вырашаюцца на з`ездзе. Ён таксама паведаміў, што чарговы з`езд Саюза палякаў на Беларусі мяркуецца правесці ў верасні 2013 года.
Нагадаем, з 2005 года ў Беларусі фактычна існуюць два саюзы палякаў: афіцыйны, які падтрымлівае палітыку афіцыйнага Мінска, і нефармальны, які беларускія ўлады не рэгіструюць, але які падтрымлівае Варшава. Вясной 2010 года прадстаўнікі афіцыйнага саюза палякаў звярнуліся да польскіх уладаў з заклікам "не дзяліць беларускіх палякаў на сваіх і чужых і прыняць меры па спыненні разгулу фальшу ў польскіх СМІ".
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 23 лютага 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/857/12442
Текущая дата: 18.11.2024