Папулярны беларускі гурт "Ляпіс Трубяцкой" абверг інфармацыю аб тым, што збіраецца выступіць на апазіцыйным мітынгу ў Маскве.
"Нас сапраўды запрашалі выступіць на гэтым мітынгу, і мы сапраўды падтрымліваем права людзей на сумленныя выбары і мірнае выказванне пратэсту, — гаворыцца ў прэс-рэлізе калектыву. — Але 10 снежня гурт "Ляпіс Трубяцкой" ніяк не зможа быць на Балотнай плошчы, паколькі ў гэты дзень выступае ў іншым горадзе".
"Да гэтага ва ўкраінскіх СМІ пісалі аб тым, што "Ляпісы" выступяць каля турмы, дзе ўтрымліваецца Юлія Цімашэнка, у яе дзень нараджэння, — і гэта таксама была поўная лухта, бо ні аб чым такім мы ні з кім не дамаўляліся", — гаворыцца ў прэс-рэлізе.
"Мы разумеем, што "Ляпісы" маюць рэпутацыю пратэстнага гурту і розным палітычным сілам вельмі б хацелася бачыць нас пад сваімі сцягамі. Але не трэба верыць усяму, што з`яўляецца ў сетцы або прэсе ад нашага імя. Давярайце толькі афіцыйным крыніцам: www.lyapis.com, www.facebook.com/lyapis, www.twitter.com/lyapis, www.vkontakte.ru/lyapistrubetskoy", — заклікаюць музыканты сваіх прыхільнікаў.
Нагадаем, гурт "Ляпіс Трубяцкой" уключаны ў негалосны чорны спіс музычных калектываў і дзеячаў мастацтва, дзейнасць якіх на тэрыторыі Беларусі фактычна забаронена. На працягу года канцэрты гурту ў краіне неаднаразова адмяняліся, у той час як за мяжой яго выступленні карыстаюцца вялікім поспехам. Многія беларускія прыхільнікі гурту вымушаны ездзіць у суседнія краіны, каб паслухаць выступленні "Ляпісаў".
Згодна з графікам, размешчаным на сайце гурту, аж да сакавіка 2012 года музыканты плануюць гастраляваць у Расіі, Латвіі і ва Украіне.
Тым часам пракуратура Цэнтральнага раёна Мінска праводзіць праверку ў дачыненні да лідара гурту Сяргея Міхалка. Падставай для праверкі сталі нядаўнія інтэрв`ю Міхалка з рэзкай крытыкай у адрас беларускіх уладаў і канкрэтна Аляксандра Лукашэнкі. У рамках праверкі прызначана лінгвістычная экспертыза выказванняў лідара гурту пра Лукашэнку.
"Так званыя смелыя і бяскрыўдныя выказванні саліста "Ляпіса Трубяцкога", відавочна, знаходзяцца за рамкамі не толькі норм этыкі і маралі, але і права", — заявіў 17 кастрычніка начальнік упраўлення Генпракуратуры па наглядзе за выкананнем заканадаўства і законнасці прававых актаў Павел Радзівонаў.
БелаПАН
Мінск, 10 снежня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/870/11119
Текущая дата: 17.11.2024