«Беларуская літаратура стала для нас адкрыццём года», — сказаў прадстаўнік журы.
Разам з кнігай «У вайны не жаночае аблічча» у шорт-лісце прэтэндэнтаў на прэмію была і адна з кніг «Кнігарні «Наша Ніва» — «Рыбін горад» Наталкі Бабінай, а таксама творы ўкраінкі Марыі Маціос, немкі Джэні Эрпенбек, албанца Ісмаіла Кадарэ, славенца Драга Янчара.
«Ангелус» — самая прэстыжная літаратурная прэмія для цэнтральнаеўрапейскіх аўтараў.
Афіцыйна яна тлумачыцца як «прэмія за найлепшую кнігу прозы, апублікаваную ў Польшчы ў мінулым годзе». Усяго на яе сёлета былі вылучаныя 52 творы. Сем з іх трапіла ў шорт-ліст. Іх аўтары сабраліся ва Ўроцлаве на цырымоніі, на якой і даведаліся імя лаўрэата.
«Беларуская літаратура стала для нас адкрыццём года», — сказаў перад уручэннем прэміі прадстаўнік журы.
Раней беларусы яшчэ ніколі не атрымлівалі «Ангелус».
Сярод мінулых лаўрэатаў прэміі былі Пэтэр Эстэргазі (Венгрыя), Юрый Андруховіч (Украіна). У грашовым выражэнні прэмія складае 35 тысяч еўра.
«У вайны не жаночае аблічча» — гэта кніга Алексіевіч, напісаная ў 1985-м, якая прынесла ёй першую славу.
Польскі пераклад кнігі «Wojna nie ma w sobie nic z kobiety» з’явіўся ў 2010-м у выдавецтве «Czarne».
Твор пераклаў Ежы Чэх.
Далучаемся да віншаванняў Святлане Алексіевіч, талент якой здабыў сусветнае прызнанне.
Як выдаўцы, цешымся і за раман Бабінай, што знайшоў чытача не толькі беларускамоўнага, але і за Бугам.
* * *
Раман Наталкі Бабінай знойдзеце ў кнігароў у новым выданні серыі «Кнігарні «Наша Ніва».
Замовіць можна праз Менск — Сяргей Бахун, тэл. (029) 724-54-56, (029) 624-54-56.
Сяргей Гезгала
Наша Ніва, 4 снежня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/871/10961
Текущая дата: 17.11.2024