Белорусский портал в Казахстане

Каталіцкія святары ЗША заклікаюць Абаму заступіцца за інстытут шлюбу



Каталіцкія святары ЗША заклікалі Прэзідэнта Барака Абаму заступіцца за інстытут шлюбу ў краіне, каб пазбегнуць буйнога канфлікту на нацыянальным узроўні паміж Касцёлам і дзяржавай.

Прычынай падобнага звароту іерархаў на чале з арцыбіскупам Нью-Ёрка Цімаці Доланам сталі супярэчлівыя адносіны ўлады да Акту па абароне шлюбу. У лютым Прэзідэнт ЗША назваў яго «неканстытуцыйным» і распарадзіўся спыніць абарону гэтага закона ў федэральных судах ад тых, хто яго аспрэчвае, у тым ліку ад прыхільнікаў аднаполых саюзаў.

Catholic.by
23 верасня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/882/9369
Текущая дата: 17.11.2024