Акт кананізацыі адбудзецца ў Свята-Міхайлаўскім кафедральным саборы райцэнтра. Богаслужэнне ўзначаліць Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. Ён таксама звернецца да жыхароў Ліды з прывітальным словам.
Свяшчэннік Кіпрыян Клімуц (1897-1942) служыў у межах цяперашняй Навагрудскай епархіі, прылічаны да ліку мясцовашанаваных святых у чэрвені бягучага года на пасяджэнні святога Сінода Беларускай праваслаўнай царквы.
Кіпрыян Клімуц нарадзіўся ў вёсцы Альхова Гродзенскага павета, скончыў Варшаўскае духоўнае вучылішча, быў пасвечаны ў свяшчэннікі ў 1921 годзе. Служыў у розных прыходах Гродзенскай епархіі, з 1929 па 1939 год быў настаяцелем храма Ражджаства Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Ятра. У 1934 годзе стварыў Праваслаўнае народнае брацтва. У сваіх пропаведзях і гутарках айцец Кіпрыян адкрыта гаварыў аб памылках матэрыялізму і атэізму, заклікаў прытрымлівацца праваслаўнай веры. У 1939 годзе свяшчэнніка абвінавацілі ў антысавецкай агітацыі, аднак ён не прызнаў віну і не выдаў іншых членаў брацтва. У 1940 годзе быў прыгавораны да 8 гадоў папраўча-працоўных лагераў. У 1942 годзе, працуючы на лесапавале ў адным з лагераў ГУЛАГа, памёр ад фізічнага знясілення. Зямное жыццё і пакутніцкая смерць свяшчэнніка сталі для праваслаўных прыкладам мужнасці і вышыні духу. У 1989 годзе айцец Кіпрыян быў рэабілітаваны.
Як паведамілі ў райвыканкаме, адначасова ў Лідзе пройдуць урачыстасці да 15-годдзя архірэйскай хіратоніі архіепіскапа Навагрудскага і Лідскага Гурыя, адбудзецца цырымонія асвячэння паклоннага крыжа і памятнага знака "2000-годдзе Хрысціянства" на ўездах у горад.
Звязда
3 жніўня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/890/8338
Текущая дата: 17.11.2024