Белорусский портал в Казахстане

Чэмпіянат золаташукальнікаўистартаваў у фінскай Лапландыі



Чэмпіянат праводзіцца 38-ы раз. Па традыцыі ён праходзіць у вёсцы Танкаваара. У спаборніцтвах прымаюць удзел 235 чалавек з пяці еўрапейскіх краін: Фінляндыі, Швецыі, Германіі, Францыі і Нарвегіі.

Спаборніцтвы праводзяцца ў пяці катэгорыях: індывідуальны залік для мужчын і жанчын, юніёрскія спаборніцтвы для хлопчыкаў і дзяўчынак да 16 гадоў, дзве ветэранскія гонкі для ўдзельнікаў старэйшых за 60 гадоў і залік нацыянальных каманд па пяць чалавек без абмежаванняў па полу. Кожны дарослы золаташукальнік атрымлівае 15-20 кг залатаноснага пяску, змешанага з драблёным гравіем у прапорцыі 5:2, у якім, як правіла, змяшчаецца ад 5 да 12 самародкаў золата 750-й пробы. Гэту колькасць пяску трэба апрацаваць прыкладна за гадзіну. Пераможцам становіцца той, хто хутчэй за ўсіх справіцца з задачай і знойдзе больш за ўсіх самародкаў.

Звязда, 30 ліпеня 2011


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/891/8271
Текущая дата: 17.11.2024