Кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года, лідар грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!" паэт Уладзімір Някляеў узнагароджаны прэміяй імя Васіля Быкава (1924—2003) "За свабоду думкі", паведаміла прэс-служба руху "За Свабоду".
Прэмія была заснавана ў 2008 годзе лідарам руху Аляксандрам Мілінкевічам. Ушаноўванне лаўрэатаў арганізуецца на радзіме Быкава ў вёсцы Бычкі Ушацкага раёна Віцебскай вобласці і прымеркавана да чарговай гадавіны з дня нараджэння пісьменніка (19 чэрвеня).
Раней прэмію атрымалі літаратары Рыгор Барадулін, Уладзімір Арлоў, Павел Севярынец, мастак Алесь Пушкін, краязнаўца Ада Райчонак.
Лаўрэаты ўзнагароджваюцца бронзавымі статуэткамі "За свабоду думкі" аўтарства скульптара Віктара Копача і дыпломамі.
Новага ўладальніка прэміі паводле традыцыі выбралі лаўрэаты мінулых гадоў.
БелаПАН
Мінск, 20 чэрвеня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/900/7354
Текущая дата: 16.11.2024