Сяброўства газеты «Рэспубліка» і Нацыянальнага канцэртнага акадэмічнага аркестра Беларусі працягваецца амаль 20 гадоў.
Сёння, відаць, няма таго, хто не чуў бы пра знакаміты творчы калектыў — Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам народнага артыста краіны Міхаіла Фінберга. Але нямногія ведаюць, што без малога 20 гадоў таму менавіта газета «Рэспубліка», тады яшчэ толькі створаная, першай прапанавала сяброўства і падтрымку будучаму славутаму аркестру, каб, вобразна кажучы, разам крочыць пад адным парасонам, поруч ісці ў справе адраджэння нацыянальнай свядомасці, развіцця айчыннай культуры, пашырэння ўжытку беларускай музыкі і песні. З часу з’яўлення газеты на масмедыйнай прасторы мінуў тады толькі год. Арганізаванаму ў 1987-м аркестру, які пачынаў асвойвацца ў прасторы культурнай, споўнілася пяць.
— Мы былі яшчэ зусім невядомым калектывам, і я, дырэктар і галоўны дырыжор, — чалавекам даволі маладым, калі адбылося маё знаёмства з тагачасным галоўным рэдактарам газеты «Рэспубліка» Мікалаем Керногам, чалавекам цікавым, з наватарскім поглядам, высокім прафесіяналам. Дарэчы, пазнаёміла нас выдатны журналіст Тамара Абакумоўская, якая ў газеце вяла тэму культуры. Лічу, лепш за яе ніхто ніколі не пісаў сур’ёзных артыкулаў аб развіцці і праблемах культуры і мастацтва. Яна была журналістам вельмі патрабавальным, са сваім пунктам гледжання, знаўцам сваёй справы, да прыходу ў «Рэспубліку» за яе плячыма была ўжо школа знакамітай усесаюзнай газеты «Советская культура». Вось гэтыя двое людзей, якіх я заўсёды ўспамінаю з вялікай пашанай, аднесліся да мяне з вялікай павагай, у іх асобах я знайшоў аднадумцаў, і ў 1992 годзе мы падпісалі афіцыйную дамоўленасць пра творчае сяброўства паміж газетай і аркестрам, дзякуючы якому было зроблена нямала ў справе развіцця нацыянальнага музычнага мастацтва.
Паважаю і сённяшнюю «Рэспубліку». Многа езджу па Беларусі і бачу, якім попытам газета карыстаецца. А гэта сведчанне таго, што ў выдання сур’ёзны кіраўнік, прафесійна моцны журналісцкі корпус. Усе 20 гадоў «Рэспубліка» працуе ў імя нашай краіны, дзеля росквіту нашай дзяржавы. Гэтай жа сур’ёзнай справе аддана служыць і наш аркестр, — адзначае маэстра Фінберг.
Плён распачатага некалі супрацоўніцтва аркестра і «Рэспублікі» мае працяг, бачны і сёння. Узяць, напрыклад, Нацыянальны фестываль беларускай паэзіі і песні ў Маладзечне, які адкрыў нямала новых імёнаў на айчыннай эстрадзе і які сёлета, у верасні, пройдзе ў чарговы раз. Тыя, хто сочыць за гісторыяй гэтага музычнага свята, памятаюць, што ў 1993-м, калі быў праведзены самы першы маладзечанскі фестываль, да яго стварэння і арганізацыі спрычыніліся менавіта Дзяржаўны канцэртны аркестр Беларусі (так ён называўся ў той час) і газета «Рэспубліка».
А васямнаццаць гадоў таму выдатнай падзеяй у культурным жыцці Беларусі стаў першы фестываль камернай музыкі «Музы Нясвіжа». Ідэя яго стварэння належала канцэртнаму аркестру, яе падтрымала газета «Рэспубліка», з боку кіраўніцтва Нясвіжскага райвыканкама ў асобе яго тагачаснага старшыні Уладзіміра Дражына таксама паразуменне знайшлося. Сёлета «музы» справілі сваё паўналецце. Дзякуючы фестывалю вырасла пакаленне шчырых прыхільнікаў нацыянальнай музыкі, вернута з забыцця цэлая плынь малавядомых і зусім невядомых твораў, а таксама імёнаў іх стваральнікаў, якія нарадзіліся, жылі, працавалі на беларускай зямлі: Міхал Клеафас Агінскі, Напалеон Орда, Станіслаў Манюшка, Восіп Казлоўскі, Ян Голанд, Мацей Радзівіл...
Эстафету Нясвіжа падхапілі Заслаўе, Мір, Мсціслаў, Тураў, Пінск... Да сённяшняга дня ў 15 так званых малых гарадах краіны аркестрам штогод ладзяцца культурна-асветніцкія імпрэзы, дзе гучыць адроджаная музыка мінулых стагоддзяў. Невыпадкова за аркестрам замацавалася слава арганізатара «несталічнага» фестывальнага руху. Ну калі хто зацікавіцца і будзе вывучаць яго развіццё на Беларусі, карыснымі будуць і публікацыі газеты «Рэспубліка» — шматгадовага інфармацыйнага спадарожніка аркестра.
Ірына Свірко, Рэспубліка
14 чэрвеня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/902/7180
Текущая дата: 16.11.2024