Белорусский портал в Казахстане

Млын Менеска з`явіцца ў гістарычным цэнтры сталіцы Беларусі



Узнавіць вобраз волата Менеска, легендарнага заснавальніка беларускай сталіцы, збіраюцца распрацоўшчыкі архітэктурна-гістарычнага комплексу "Мінскае замчышча".

Нагадаем, па легендзе, Мінск атрымаў сваё імя ў памяць аб волаце Менеску, які пабудаваў млын з мостам на рацэ Свіслач. Дзве ладдзі злучаліся паміж сабой драўлянай канструкцыяй з вадзяным колам і прывадамі да жорнаў. Такі млын прымацоўваўся да моста або ставіўся на якары, цячэнне прыводзіла ў рух кола і жорны. Як расказаў галоўны архітэктар праекта Сяргей Багласаў, экспанат "Плаваючы вадзяны млын" у натуральную велічыню плануецца ўстанавіць у цэнтры новага пешаходнага моста цераз Свіслач у якасці яго састаўной часткі. На памосце паміж ладдзямі з`явіцца скульптура Менеска. Мост злучыць Траецкае прадмесце з новым архітэктурна-гістарычным комплексам "Мінскае замчышча", які з`явіцца на супрацьлеглым беразе ракі.

Звязда
18 траўня 2011 

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/906/6564
Текущая дата: 16.11.2024