"XXI стагоддзе не прынесла чалавецтву пазбаўлення ад войнаў, — заявіў Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 9 мая з прамовай пасля ўскладання вянкоў да манумента Перамогі ў Мінску. — Сёння мы зноў бачым дыктат і агрэсію шэрагу краін і ваенных блокаў, умяшанне ва ўнутраныя справы суверэнных дзяржаў, росквіт міжнароднага тэрарызму".
Гэтыя падзеі, паводле слоў кіраўніка дзяржавы, "выклікаюць міжвольныя асацыяцыі з перыядам Вялікай Айчыннай вайны, Другой сусветнай вайны".
"Як і тады, разбураюцца нормы і правілы светапарадку, якія ўстаяліся і апраўдалі сябе, зноў выкарыстоўваецца антычалавечая практыка сілавога вырашэння міжнародных праблем, крывавага звядзення рахункаў з непажаданымі. Зноў перамагае першабытны прынцып "хто мацнейшы, той і мае рацыю", зноў утоптваецца ў зямлю свяшчэннае права народаў самім вызначаць свой лёс", — заявіў Лукашэнка.
Шмат у чым, лічыць ён, "гэта адбываецца таму, што на сусветнай арэне з`явілася новая генерацыя палітыкаў — тых, хто пра вайну ведае толькі з баявікоў, хто ніколі не нюхаў пораху, хто не адчуваў страты роднага і блізкага чалавека".
"Самае страшнае ў тым, што для гэтых палітыкаў вайна становіцца звычайным паняццем, — заявіў Лукашэнка. — Мы бачым, як лідары вядомых краін з шалёнай, жудаснай лёгкасцю прымаюць рашэнні аб бамбёжцы мірных гарадоў, асуджаючы на смерць тысячы і тысячы жанчын, дзяцей, старых, і пры гэтым сябе называюць дэмакратычнымі дзяржавамі".
Беларусь, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы, "адкрыта і цвёрда выказвае сваю пазіцыю аб недапушчальнасці вырашэння праблем ваенным шляхам".
"Сёння на адрас Беларусі таксама гучаць пагрозы, вядзецца жорсткая інфармацыйная і палітычнай вайна, наша грамадства спрабуюць раскалоць, пасеяць у ім страх, недавер адзін да аднаго", — сцвярджае Лукашэнка.
На яго думку, большая частка ўсіх праблем навязана беларусам штучна. "Гэта — помста за тое, што мы будуем сваю, незалежную дзяржаву, суверэнную, за тое, што беларускі народ хоча быць гаспадаром у сваім доме, сам вызначаць свой лёс", — лічыць Лукашэнка.
Беларусь хоча міру і імкнецца развіваць дружалюбныя адносіны з усімі краінамі і народамі. "Аднак у любую хвіліну, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы, — мы гатовы абараніць сваю незалежнасць, палітычныя і сацыяльныя заваёвы".
Гістарычныя падзеі, адзначыў Лукашэнка, "прымушаюць браць сур`ёзныя ўрокі, каб у будучыні нікім і нічым не быць захопленымі неспадзявана".
Клопат аб бяспецы краіны — найважнейшая задача кіраўніцтва дзяржавы. Менавіта таму "ўмацоўваем, мадэрнізуем нашы ўзброеныя сілы", падкрэсліў ён.
"Беларусь арганізуе сваю ваенную бяспеку, зыходзячы з прынцыпаў абароннай дастатковасці і стратэгічнага стрымлівання патэнцыяльнага агрэсара", — заявіў Лукашэнка.
БелаПАН
Мінск, 9 мая 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/909/6375
Текущая дата: 16.11.2024