У мітынгу на плошчы Бангалор у абарону правоў працоўных 1 мая ў Мінску ўзялі ўдзел прыкладна 30 чалавек. Мітынг праводзілі прадстаўнікі арганізацыйнага камітэта па стварэнні Нацыянал-бальшавіцкай партыі ў Беларусі (НБП) і рэспубліканскае грамадскае аб`яднанне "За Саюз і камуністычную партыю Саюза" (СКПС).
Мерапрыемства было санкцыянаванае ўладамі горада.
"У чалавецтва — толькі два выйсці: або глабальны сацыялізм, або гібель цывілізацыі", — заявіў на мітынгу старшыня СКПС Леанід Школьнікаў. Ён прапанаваў прыняць рэзалюцыю, у якой зазначаецца, што "ўсе патрыятычныя сілы Рэспублікі Беларусь павінны згуртавацца супраць націску ЗША, ваенна-палітычных эліт глабальнага капіталу ў асобе правіцеляў ЗША, Еўрасаюза і расійскіх алігархаў у барацьбе супраць сучаснага імперыялізму".
Як паведаміў лідар НБП Яўген Контуш, традыцыйна 1 мая праводзілася шэсце ад будынка прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук да плошчы Бангалор. Аднак сёлета шэсце было забароненае.
"Нам растлумачылі гэта тым, што заяўленае месца збору знаходзіцца паблізу станцыі метро, што забаронена заканадаўствам, — паведаміў ён. — Гэта так, аднак калі ўлады лічаць неабходным, яны дазваляюць збірацца і ў такіх месцах. А калі ім не хочацца, каб людзі праводзілі акцыі, як у гэтым выпадку, карыстаюцца гэтым законам і акцыі забараняюць".
Мінск, БелаПАН
1 траўня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/910/6231
Текущая дата: 16.11.2024