Сёлета спаўняецца 170 гадоў з дня нараджэння знакамітай пісьменніцы Элізы Ажэшкі, якая пэўны час жыла на Ляхаўшчыне. І вось у раёне вырашылі адзначыць гэты юбілей.
У беларускіх тэатрах па творах Элізы Ажэшкі ставіліся спектаклі. Пісьменніца імкнулася паказаць характар беларусаў, іх побыт, а падчас паўстання 1863-64 гадоў прымала ў ім актыўны ўдзел.
Пэўны час Эліза Ажэшка жыла ў маёнтку Фляр`янава, які належаў вядомаму паэту і грамадскаму дзеячу Яну Бохвіцу. Пра тое, як задумана адзначыць юбілей, я даведаўся ў галоўнага рэдактара газеты "Ляхавіцкі веснік" Вольгі Барадзіной, бо менавіта яна выступіла з ініцыятывай увекавечыць памяць Элізы Ажэшкі.
— Вольга Пятроўна, як узнікла ідэя?
— У Фляр`янава расце дуб, які пасадзіла пісьменніца. Пра гэта сведчыць мемарыяльная шыльда на камені побач з дрэвам. Але дрэвы, як і людзі, паміраюць. Ды і чыясьці злая рука можа ўзяць пілу... Вось і з`явілася задума з жалудоў ад гэтага дуба высадзіць цэлую алею. Дрэвы будуць генетычна звязаны з дубам, пасаджаным Элізай Ажэшкай. Мяркуем пасадзіць 100 саджанцаў. Жалуды збіралі і адбіралі супрацоўнікі рэдакцыі разам з ляхавіцкай моладдзю. А ідэя прыйшла нечакана. Можа, падштурхнула тое, што каля маёнтка быў стары сад, а яго высеклі.
— А колькі забытых гатункаў яблыкаў можна было захаваць. Але ж адной задумы мала, неабходна яе яшчэ і ажыццявіць.
— У рэдакцыю прыйшоў Герой Сацыялістычнай Працы Генрых Траццяк — ён у свой час узначальваў калгас, на тэрыторыі якога знаходзяцца маёнтак Бохвіца і дуб Ажэшкі. Чалавек загарэўся гэтай ідэяй і папрасіў: "Вазьміце мяне ў сваю кампанію. Падключыце да справы". Чаму б не падключыць? І яшчэ адзін важны момант. Маёнтак, дакладней, адзін з яго будынкаў, захаваўся ў даволі добрым стане. То чаму б не адкрыць у ім музей жыцця і побыту беларусаў 18-19 стагоддзяў? — прапанаваў Генрых Траццяк. У музеі будзе экспазіцыя, прысвечаная Элізе Ажэшцы і іншым знакамітым людзям таго перыяду. Час пакажа, бо такія рэчы з наскоку не робяцца.
— А як да гэтай ідэі аднеслася раённая ўлада? Ды і патрэбны пэўныя выдаткі...
— Старшыня райвыканкама Дзмітрый Бурдук адразу ж падтрымаў ідэю і 23 лютага падпісаў "Палажэнне аб стварэнні ініцыятыўнай групы па адраджэнні лесапарку і сядзібы в. Фляр`янава ў 2011-2012 гадах". Зацверджаны і план рэалізацыі праекта.
— Прыемна, што Дзмітрый Міхайлавіч блізка да сэрца прыняў ідэю. Але ці пад сілу будзе ініцыятыўнай групе зрушыць справу? На грамадскіх пачатках многа не зробіш.
— Некаторыя моманты ўжо ўзгоднены з кіраўніцтвам Ляхавіцкага лясгаса, начальнікам інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргеем Баргамонам. Думаю, што не застанецца ўбаку і СВК "Шлях новы". Старшыня сельгаскааператыва Аляксандр Вашчук зацікаўлены мець на сваёй тэрыторыі такі культурна-гістарычны аб`ект. Дарэчы, СВК "Шлях новы" — адна з самых моцных гаспадарак раёна. Напэўна, і іншыя калектывы раёна, моладзь прымуць удзел у адраджэнні парка-сядзібы в. Фляр`янава.
— У мінулым годзе рэдакцыя раёнкі ў конкурсе "Залатая літара" стала лаўрэатам у намінацыі "Лепшыя матэрыялы культурна і гістарычна-краязнаўчай тэматыкі" — гэта сведчанне таго, што газета надае шмат увагі нашай гісторыі і спадчыне. У вас ёсць прыхільнікі ў гэтай справе?
— Пэўная абыякавасць да сваёй гісторыі ў некаторай часткі насельніцтва ёсць, але побач з намі жывуць людзі нераўнадушныя. Ужо сам факт, што ў Фляр`янава можа адрадзіцца сядзіба — сведчанне гэтаму.
У в. Свяціца жыве былая настаўніца Вера Шыловіч. Вось каб у нас больш было такіх прыхільнікаў — людзей адданых свайму краю, бацькаўшчыне, то многае зрушылася б з месца. І тым не менш я — аптымістка.
У мінулым годзе мы збіраліся шырока адзначыць 600-годдзе перамогі пад Грунвальдам, але шырокага святкавання не атрымалася, хоць асобныя эпізоды і былі. Чаму так выйшла? Не таму, што жыццё такое — гэта мы такія. Сёння толькі даводзіцца шкадаваць, што ў галаву не прыйшло пасадзіць дубовы парк "Дуброўна" (Грунвальд) у гонар той перамогі. А які помнік быў бы!
У Завоссі ад ліпы, якая памятала Адама Міцкевіча, застаўся толькі спарахнелы камель, і добра, што ад кораня паднялася маладая ліпка. І гэта сімвалічна — гістарычная сувязь не перапынілася. Можа, тут адчуваецца рамантызм і сентыментальнасць, але калі справа датычыцца нашай культуры і гісторыі, то гэта цешыць душу.
Дубровы для нашых продкаў былі святымі, і ў гэтым быў вялікі сэнс.
Сымон Свістуновіч, Ляхавіцкі раён
Звязда
7 красавіка 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/913/5769
Текущая дата: 16.11.2024