У Мінску пройдзе другая міжнародная выстава-продаж вырабаў народных промыслаў і рамёстваў.
Унікальны праект, які збірае лепшых майстроў з усёй Беларусі, будзе прэзентаваны ў сталіцы другі раз. Як і летась, выстава “Млын” ахопіць самыя розныя бакі рамеснай дзейнасці. Мінчане і госці сталіцы змогуць пазнаёміцца з ткацтвам і керамікай, роспісам і вышыўкай, макрамэ і батыкам, разьбой па дрэве і пляценнем з лазы, ліццём і чаканкай, аранжыроўкай кветак і ікебанай, натуральнай мініяцюрай і габеленамі, мастацкімі вырабамі з футра і скуры, паслугамі аграсядзіб.
Выстава арганізавана для таго, каб паказаць, наколькі дзіўнымі і своеасаблівымі могуць быць традыцыйныя рамёствы. Дзякучы фармату кірмашу наведвальнікі “Млына” змогуць не толькі палюбавацца на эксклюзіўныя работы, але і набыць іх. Дарэчы, у Беларусі створаны добрыя ўмовы для тых, хто хоча займацца народнымі промысламі. Рамеснікам, якія жадаюць атрымліваць ад сваёй дзейнасці даход, не трэба рэгістравацца ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка. Каб законна займацца рамесніцтвам, трэба падаць заяву ў падатковыя органы па месцы жыхарства і да пачатку дзейнасці выплаціць збор.
Плануецца, кірмаш “Млын” пройдзе з 11 па 15 мая ў выставачным комплексе “БелЭкспа” на Янкі Купалы, 27.
Народная Газета
9 красавіка 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/913/5845
Текущая дата: 16.11.2024