У Мінску назвалі пераможцаў XІV тэлевізійнага фестывалю армейскай песні "Зорка".
"Зорка" — адзіны ў Беларусі маштабны тэлевізійны штогадовы фестываль армейскай песні, заснаваны Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніяй і Міністэрствам культуры. Звычайна ўдзельнікі спаборнічаюць у чатырох намінацыях: "Выканаўцы песень прафесійных аўтараў", "Аўтары-выканаўцы", "Вакальныя гурты і ансамблі, калектывы масавага выканання", "Выканаўцы армейскай песні". Сёлета ўладальнікам Гран-пры ў намінацыі "аўтары-выканаўцы" ўпершыню стаў радавы салдат тэрміновай службы Аляксандр Панасюк з песняй "А ведаеце, людзі".
Адметна, што з 19 песень-пераможцаў XІV фестывалю 10 напісаны армейскімі аўтарамі. Наогул, сёлета "Зорка" надзвычай багатая на новыя імёны. Можна на пальцах пералічыць канкурсантаў, якія ўдзельнічалі ў фестывалі не першы год.
Вельмі цешыць тое, што палова, калі не пераважная большасць, песень-пераможцаў — на беларускай мове. І гэта невыпадкова.
— У Палажэнні тэлевізійнага фестывалю армейскай песні, якое я распрацаваў чатыры гады таму, напісана, што выканаўца павінен прапанаваць на конкурс не больш за дзве песні, адна з якіх павінна абавязкова быць на беларускай мове. І калі ён прадстаўляе адну песню, то гэта беларускамоўная песня, — распавядае Сяргей Макей, старшы афіцэр галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Беларусі і аўтар-выканаўца са стажам. — Мы заўсёды стараемся зрабіць так, каб у кожным канцэрце была прыкладна аднолькавая колькасць беларускамоўных і рускамоўных выступаў. Чаму? Таму што ў нашай краіне двухмоўе, і мы стараемся нікога не пакрыўдзіць. Дарэчы, мая песня на беларускай мове "Афіцэры" таксама перамагла сёлета.
Фестываль удасканальваецца і змяняецца з кожным годам. Асабліва гэта заўважна мне, бо ў самым першым фестывалі я ўдзельнічаў як канкурсант. Змянілася і тое, пра што спяваюць хлопцы. Калі раней больш спявалі пра Вялікую Айчынную вайну, то сёння салдаты спяваюць пра сваю службу, сваю Радзіму, шмат цікавых аўтарскіх пунктаў гледжання выказваюць у песнях.
Гвардыі маёр Віктар Данільчык тры разы перамагаў у фестывалі ў якасці аўтара-выканаўцы. Але сёлета атрымаў спецыяльны прыз журы "За раскрыццё беларускай тэматыкі ў патрыятычнай песні" разам са сваім вакальным гуртом "Альянс", які стварыў з жонак афіцэраў. Віктар Мікалаевіч піша песні пераважна на беларускай мове. Што яго, ваеннага чалавека, натхняе на гэта?
— Перш за ўсё мяне натхняе тое, што я нарадзіўся тут, у Беларусі. На хутары. Было вельмі смешна, калі я паступіў у ваенную вучэльню ў Новасібірск. І там хлопцы збіраліся і прасілі: "Ну, скажы, Данільчык, што-небудзь на беларускай мове!". Ім было вельмі цікава пачуць нашу гаворку. На жаль, зараз у нас мала хто размаўляе па-беларуску. Вось я і вырашыў больш песень пісаць на сваёй роднай мове.
Дзмітрый Бухціяраў, камандзір 1-га аддзялення 554-га вучэбнага ўзвода факультэта проціпаветранай абароны Ваеннай акадэміі Беларусі, які заканчвае пяты курс, перамог са сваёй беларускамоўнай песняй "Зямля вайны". Юнак прысвяціў яе сваім дзядулям і бабулям, якія ваявалі. Дзмітрый родам з Рэчыцы, дзе да вучобы ў ВНУ скончыў музычную школу па класе баяна і граў там у музычным ансамблі. Беларускую мову для сваёй песні хлопец выбраў не проста так.
— Шчыра кажучы, адрэдагаваць тэкст песні мне дапамаглі на кафедры беларускай мовы нашай акадэміі, бо беларускую граматыку я крыху падзабыўся, — прызнаецца Дзмітрый. — Я аднолькава прыязна стаўлюся і да рускай, і да беларускай моў. Але ўсё-ткі вельмі прыемна чуць, калі нехта размаўляе з табой па-беларуску. Мне вельмі падабаецца мілагучнасць, спеўнасць беларускай мовы. І менавіта беларускую мову я лічу роднай.
Гала-канцэрт лаўрэатаў XІV тэлэвізійнага фестывалю армейскай песні "Зорка" па беларускім тэлебачанні можна будзе паглядзець 9 мая.
Вольга Чайкоўская
Звязда
30 сакавiка 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/914/5574
Текущая дата: 16.11.2024